Пасля заканчэння Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі з дыпломам бухгалтара ў Мілявічах з’явілася малады спецыя-ліст і сімпатычная дзяўчына Жанна Кіркіж.
У Мілявічы яна прыехала па размеркаванню. Тады юная Жанна і не здагадвалася, што менавіта на Мастоўшчыне ў Мілявічах яна застанецца надоўга, знойдзе простае чалавечае шчасце, рэалізуе сябе і ў рабоце, і ў сям’і, дзе падрастаюць чацвёра дзяцей.
Сёння Жанна Аляксандраўна Русак -- галоўны бухгалтар СПК “Азяранскі”. І нават яна, нягледзячы на свой бухгалтарскі вопыт, дакладна не падлічыла б, колькі гадзін павінна быць у сутках, каб справіцца з хатнімі клопатамі, накарміць снеданнем вялікую сям’ю, у час паспець на работу ў Вялікія Азёркі. Цэлы рабочы дзень рашаць фінансавыя пытанні вялікага сельскагаспадарчага кааператыва, а вечарам зноў з галавой акунуцца ў клопаты па гаспадарцы, без якой у вёсцы немагчыма.
Калі Жанна Аляксанд-раўна Русак, фіналістка раённага этапа конкурсу “Жанчына года”, падымалася на сцэну раённага Дома культуры, гледачы шчыра апладзіравалі ёй. І ні ў каго ні выклікаў здзіўлення той факт, што менавіта Жанна Аляксандраўна Русак была прызнана пераможцай у намінацыі “За ўклад у развіццё аграпрамысловага комплексу”. Глядзела я на ўсхваляваную ў той момант Жанну Аляксандраўну і загарэлася жаданнем высветліць, у чым сакрэт яе шчасця, бо ў той момант жанчына сапраўды расквітнела.
Тое, што Жанна вы-брала прафесію бухгалтара, ні для каго з блізкіх не было нечаканасцю. Бухгалтарскія тэрміны “дэбет, крэдыт, баланс” яшчэ ў дзяцінстве трывала ўвайшлі ў лексікон дзяўчынкі. Бухгалтарамі ў Чашніках працавалі яе мама Ніна Парфёнаўна і цёця Ірына. Праўда, першапачаткова Жанна пасля заканчэння восьмага класа спрабавала асвоіць прафесію праграміста з перспектывай на будучае, але жыццё ў яе планы, як гэта бывае часцяком, унесла свае карэктывы. У радыётэхнічны тэхнікум Жанна не паступіла. Затое пазней бліскуча, толькі з адной “4” у атэстаце, закончыўшы сярэднюю школу, яна з першага заходу паступае ў Горацкую сельскагаспадарчую акадэмію. Вучоба ў акадэміі дзяўчыне таксама давалася лёгка. Пасля заканчэння акадэміі Жанна атрымала накіраванне на работу ў Гродзенскую вобласць на Мастоўшчыну ў тагачасны калгас “Маяк”. Паехаць па размеркаванню на Гродзеншчыну, дзе сельскагаспадарчая вытворчасць развівалася паспяхова, для выпускнікоў акадэміі лічылася ўдачай.
Так, у 1986 годзе малады бухгалтар Жанна апынулася ў Мілявічах. Маладога спецыяліста прынялі ў штат калгаснай бухгалтэрыі стажорам галоўнага бухгалтара. З цягам часу Жанна Аляксандраўна павінна будзе замяніць на гэтай пасадзе Клаўдзію Уладзіміраўну Кухлей, якая збіралася на заслужаны адпачынак. А пакуль што малады спецыяліст спасцігала практыку вопытнага бухгалтара.
У той час, калі Жанна Аляксандраўна пры-ехала на работу, у бухгалтарскіх разліках тварылася нешта накшталт перавароту. Маладому бухгалтару даручылі ўкараняць механізацыю ў бухгалтарскія разлікі. Да гэтага ўсё гэта рабілася і лічылася ўручную. Камп’ютэраў тады не было бухгалтарскія дакументы для механічнай апрацоўкі даводзілася вазіць у тагачасны раённы інфармацыйна-вылічальны цэнтр.Пра пачатак працоўнай дзейнасці Жанна Аляксандраўна расказвае з настальгіяй. Маладосць і рамантыка звычайна крочаць побач. У тагачасных Мілявічах было многа моладзі. Па выхадных у мясцовым клубе ладзіліся танцы. Там Жанну і прыгледзеў мясцовы хлопец Аляксандр Русак. Як гэта водзіцца, раз-другі запрасіў на танец, праводзіў дзяўчыну дамоў. Ужо больш за дваццаць гадоў Жанна Аляксандраўна і Аляксандр Арсенцьевіч кружацца ў шчаслівым сямейным карагодзе разам з чатырма сваімі дзецьмі -- трыма дачушкамі і сынам. Старэйшыя Аксана і Андрэй ужо дарослыя, сёння яны працуюць і вучацца ў Гродне.
12-гадовыя сёстры-блізняты Валерыя і Вікторыя -- школьнікі. Яны – уцеха і радасць бацькоў, як і старэйшыя дзеці. Як прызналася Жанна Аляксандраўна, пра мнагадзетную сям’ю яна не марыла. Калі ў час трэцяй цяжарнасці ўрачы аб’явілі, што на свет павін-на з’явіцца двойня, разгубілася ад нечаканасці. Муж, як і належыць сапраўднаму мужчыну, успрыняў навіну спакойна.
— Нічога, рукі і галава ў мяне на месцы, усіх паставім на ногі, — супакойваў Аляксандр Арсенцьевіч усхваляваную жонку. Нават такой моцнай і валявой жанчыне, як Жанна Аляксандраўна, без надзейнай мужчынскай падтрымкі наўрад ці ўдалося б справіцца з вялікай сям’ёй, гаспадаркай і адказнай работай у кааператыве.
Акрамя сур”ёзных заняткаў, у Жанны Аляксандраўны ёсць хобі, якому яна аддае шмат часу і намаганняў -- гэта развядзенне і вырошч-ванне кветак. Адных вазонаў у доме Русакоў больш за 80! Хто не заходзіць да іх у госці, абавязкова выкажа здзіўленне і захапленне багатым зялёным аазісам. А мне здаецца, што вырошчваць кветкі можа чалавек з багатай фантазіяй і добрым сэрцам.
-- Жанчына можа адчуваць сябе шчаслівай дома і на рабоце, калі ў яе надзейны муж. Калі ўдаецца знайсці адпаведную палавінку, тады жанчыне пад сілу і каня на хаду затрымаць, — разважае Жанна Аляксандраўна.
А я думаю, што кожная з нас шукае пала-вінку па-свойму. Па-гэтаму і шчасце ў кожнай рознае... Важна не толькі знайсці сваю палавінку, але і ўмець на працягу ўсяго сямейнага жыцця не згубіць яе, не расчаравацца адзін у адным. Сямейнае жыццё -- накшталт дыпламатыі, калі ўдасца асвоіць гэтую дыпламатычную навуку адносін у сям”і -- шчасце будзе крочыць побач.
Я. ЦЕСЛЮКЕВІЧ
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад