Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноСельская жизньСельская жизнь

Колас спелы, колас буйны… Будзе добры хлеб!

Колас спелы, колас буйны… Будзе добры хлеб!12 августа 2013 — 10:00

Спякотным выдаўся пачатак жніўня. На руку такое надвор”е ўдзельнікам жніва, можна працаваць у полі ўвесь светавы дзень. Уборка паступова падыходзіць да завяршэння. З 15 210 гектараў  у раёне ўбрана больш як 12 тысяч, што складае звыш 80 працэнтаў. У «Мастаўчанцы» і «Гудзевічах» убралі больш як 90 працэнтаў зерневых і зернебабовых.

Найбольшая ўраджайнасць -- у межах 60 цэнтнераў з гектара - у сельгаспрадпрыемствах «Чарлёна» імя А. Міцкевіча. Сярод культур  найбольшую ўраджайнасць дае азімая пшаніца. У ААТ «Чарлёна» яе ўраджайнасць складае амаль 70 цэнтнераў з гектара. 

Мастоўшчына па-ранейшаму  ў лідэрах жніва ў вобласці як па тэмпах уборкі, так і па ўраджайнасці. Мы крыху саступаем  толькі Гродзенскаму і Бераставіцкаму раёнам.              

С. ЗВЯРОВІЧНа здымку: старанна працуюць камбайнеры СВК імя А. Міцкевіча І. Б. ШЧАНОВІЧ, М.М. МАСКВЯНКОЎ, Г. А. МАНДЗІК (злева направа). Яны намалацілі адпаведна 810, 1 077 і 846 тон зерня.                                                                                                              Фота аўтара


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио