У мінулым годзе ў Гудзевіцкім музеі пабываў 7261 наведвальнік. Сярод экскурсантаў былі палякі, літоўцы, рускія.
А нядаўна музеем зацікавіліся выкладчыкі вышэйшых навучальных устаноў з Кітая. Цэлая дэлегацыя кітайскіх вучоных на працягу некалькіх гадзін з захапленнем знаёмілася з музейнымі экспанатамі. Для гасцей з далёкай усходняй краіны была арганізавана цікавая экскурсія.
Найбольш кітайскіх гасцей зацікавілі саматканыя падвойныя дываны — візітная картка музея і Гудзевіч. Амаль кожны палічыў сваім абавязкам сфатаграфавацца на памяць за сапраўднымі кроснамі.
А. БЫЛІНСКАЯ
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад