Заря над Неманом Идет подписка О газете Контакты

Казка, вытачаная з дрэва: у Гудзевіцкім музеі адбыўся вернісаж выставы Здзіслава Стасевіча

Казка, вытачаная з дрэва: у Гудзевіцкім музеі адбыўся вернісаж выставы Здзіслава Стасевіча18 сентября 2026 — 10:33

14 верасня ў Гудзевіцкім літаратурна-краязнаўчым музеі адбылося  адкрыццё экспазіцыі “Народны ўзор” майстра Здзіслава Стасевіча.

Зала напоўнілася тонкім пахам свежай драўніны, а кожны экспанат выставы ‒ гэта казка, якая ажыла і ператварылася ў драўляны выраб.

Здзіслаў Уладзіміравіч ‒ сапраўдны народны майстар. Працуючы настаўнікам фізічнай культуры і працоўнага навучання ў Радзявіцкай школе, ён займаўся вырабамі з дрэва, пляценнем кашоў і фотаздымкамі. Без сваіх творчых хобі майстар не мог пражыць і дня, таму шматлікія вынікі яго рамяства спачатку аздобілі родную школу, а потым апынуліся ва ўстановах усёй Мастоўшчыны.

Шмат вырабаў Здзіслаў Уладзіміравіч ахвяраваў і Гудзевіцкаму музею. Адметная рыса яго творчасці ‒ аздабленне драўніны народнымі ўзорамі. Вянцом музейнай калекцыі сталі драўляныя шашкі і шахматы, у якія некалі гулялі вучні Радзявіцкай школы на перапынку.

Памятаеце галоўнае правіла музея? Так, не кранаць экспанаты рукамі! Дык вось, у гэтым сэнсе выстава Здзіслава Уладзіміравіча адрозніваецца ад іншых: першыя наведвальнікі выставы гулялі ў шашкі і шахматы якраз з тым, хто шмат гадоў таму зрабіў іх сваімі рукамі. Як адзначылі супрацоўнікі музея, “гэта быў цёплы, жывы момант, калі традыцыі сустракаюцца з дзіцячымі ўсмешкамі”.

Віктар МОХАНЬ

Фота Гудзевіцкага музея


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».

Назад
Идет подписка О газете Контакты