У летнія сонечныя дні сотні мастаўчан выязджаюць адпачыць на Ваўпянскае вадасховішча, многія з сем’ямі, з дзецьмі. Для хлопчыкаў і дзячынак няма большага задавальнення, чым з кімнебудзь з бацькоў пракаціцца на гэтым плавальным сродку па бязмежнай воднай гладзі рукатворнага возера, якая зіхаціць на сонцы і прыносіць жаданую прахалоду.
Прыемнае і даволі бяспечнае плаванне на катамаране прываблівае не толькі дзяцей, але і людзей усіх узростаў. І навыкаў кіравання ім тут асабліва ніякіх не трэба: сеў і круці педалі. Прасцей, чым ехаць на веласіпедзе або вяслом кіраваць лодкай. А калі яшчэ надзець выратавальны жылет, то ў воднае падарожжа можа адправіцца нават навічок.
Прываблівае людзей яшчэ і тое, што да Ваўпянскага вадасховішча недалёка, усяго з нейкі дзесятак кіламетраў. На машыне гэта не адлегласць.
С. ЗВЯРОВІЧ
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад