Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноОбществоНаука и образованиеДень белорусской письменности

Каталіся на поні, малявалі на асфальце і елі салодкую вату. Як адзначалі Дзень пісьменства самыя маленькія госці

Каталіся на поні, малявалі на асфальце і елі салодкую вату. Як адзначалі Дзень пісьменства самыя маленькія госці01 сентября 2019 — 18:29

Ні на хвіліну малыя не мелі вольнага часу.

 Адны штурмавалі батуты, другія каталіся на поні, трэція ласаваліся салодкай ватай, чацвёртыя малявалі на асфальце… Усё гэта на мабільныя тэлефоны фіксавалі бацькі. Удосталь нахадзіўшыся, разам падыходзілі да сцэны, дзе выступалі юныя таленты Прынёмання.

_MG_4985.JPG_MG_4987.JPG

Здзіўлялі вакалам, гібкасцю і майстэрскім валоданнем музычнымі інструментамі юныя артысты са Слоніма, Лідскага, Шчучынскага і Ваўкавыскага раёнаў. Непадробны спартыўны азарт агортваў усіх удзельнікаў гульнёвых праграм. Адны конкурсы змянялі другімі. Дзятва толькі паспявала цягнуць ручкі ўверх — кожны імкнуўся стаць ўдзельнікам цікаўных забаў. Што тут казаць, на славу пастараліся ўсе тэатры гульні і тэатры-студыі Гродзеншчыны! Конкурсы не паўтараліся, а салодкіх пачастункаў і прызентаў хапіла ўсім. Напэўна, таму ніхто і не адчуваў сябе пакрыўджаным ці пераможаным. Дарослыя прыгадалі дзятве, што сёння — 1 верасня і ўперадзе цэлы школьны год.

_MG_5022.JPG_MG_5026.JPG

Ці падабаецца зладжанае свята, спыталіся мы ў дзяцей.

_MG_5039.JPG_MG_5057.JPG

Анастасія Пікта:

— Цудоўнае свята! Я не бачыла раней столькі гасцей у нашым горадзе. А колькі пляцовак! У мяне, напрыклад, наперадзе выступленне ў складзе студыі фітнеса Fire. Вельмі падабаецца тое, што сабралася сапраўдная група падтрымкі. Прыемна выступаць для такіх шчырых гледачоў. А пасля танцаў абавязкова з сястрой пайду на батуты.

IMG_7498.JPGIMG_7469.JPGIMG_7488.JPGIMG_7517.JPG

Руслана Лосік з сёстрамі Машай і Варай:

— Прыйшла з роднымі. Нас — дванаццаць чалавек! Мы так рашылі адзначыць дзень нараджэння Машы. З задавальненнем паўдзельнічала ў “марскіх” конкурсах. Да таго ж, паназірала за танцорамі, параўнала з сабой, бо сур’ёзна займаюся танцамі.

IMG_7524.JPGIMG_7526.JPGIMG_7538.JPG

 


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио