Мастоўскія камунальнікі ўжо пачалі сезон касьбы траў. Дарожны рабочы Мікалай Міхайлавіч Баклага (на здымку) на гэтым тыдні газонакасілкай скасіў усю расліннасць на возеры па вуліцы 30 гадоў ВЛКСМ у Мастах.У апошнія гады маляўнічае возера ў цэнтры горада пачало моцна зарастаць. Зараз яго камунальнікі абкасілі, устанавілі мосцік ды бяседку. Сенакашэнне зімой па лёдзе -- справа не новая. Людзі старэйшага пакалення так абкошвалі свае ўчасткі на балотах. Толькі зімой можна было скасіць і вывезці траву, у тым ліку і з гэтага месца, дзе зараз знаходзіцца возера.
С. ЗВЯРОВІЧ
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад