Ужо стала традыцыяй да прыгожых свят дарыць падарункі дзецям. Вось і першага верасня бягучага года не стала выключэннем. Мастоўскія вучні атрымалі новы Цэнтр дапрызыўнай і медыцынскай падрыхтоўкі.
У вучэбнай праграмме 10-11 класаў ёсць асаблівы навучальны прадмет “Дапрызыўная і медыцынская падрыхтоўка”, які рыхтуе дзяўчынак да аказання першай медыцынскай дапамогі, а хлопчыкаў робіць сапраўднымі мужчынамі. Менавіта ён дае тыя веды, якія знаходзяць сваё практычнае прымяненне ў паўсядзённым жыцці.
У святочных абставінах першага верасня быў адкрыты Цэнтр дапрызыўнай і медыцынская падрыхтоўкі. На яго адкрыцці прысутнічалі старшыня райвыканкама Ю.М. Валяваты, выконваючы абавязкі ваеннага камісара А.Л. Брычыкаў, ветэран адукацыі, былы настаўнік дапрызыўнай падрыхтоўкі сярэдняй школы №5 г. Масты А.А. Місюк. Экскурсію для гасцей правяла дырэктар школы Т.Ф. Лягеза.
Знаходзіцца гэты цэнтр на тэрыторыі пятай школы, але тут будуць праходзіць заняткі і для вучняў іншых гарадскіх школ. Таксама разглядаецца пытанне і аб падвозе вучняў з селькіх населенных пунктаў.
За летнія месяцы шмат чаго зроблена: праведзены рамонтыя работы, набылі неабходную мэблю, а таксама тэлевізар, кампьютары, вінтоўкі. Трэба адзначыць, што аб развіцці фізічных здольнасцей вучняў таксама падумалі. Акрамя вучэбных класаў і непасрэдна ціра для стральбы з вінтовак, тут есць і трэнажорная зала. Пытанні бяспекі дзяцей на занятках прадуманы да дробязей: вучэбныя вінтоўкі знаходзяцца ў асобным памяшканні, за жалезнымі дзвярыма ў металічным сейфе, а у ціры – мішэні з абмежавальнікамі для вылету куль.
- Хачу сказать словы падзякі раённаму выканўчаму камітэту, упраўленню адукацыі за фінансавую дапамогу і падтрымку. Я ўпэўнена, што вучням будзе цікава займацца ў такіх утульных памяшканнях, - сказала Т.Ф. Лягеза.
- Вельмі рады, што цяпер у старшакласнікаў ёсць такія выдатныя ўмовы для заняткаў дапрызыўнай і медыцынскай парыхтоўкай. Спадзяюся, што тыя традыцыя, якія існавалі ў нашым раёне па падрыхтоўцы да спаборніцтваў будуць працягнуты новым пакаленнем вучняў і яны заваююць яшчэ больш розных узнагарод, - дадаў А.А. Місюк.
Пасля адкрыцця Цэнтра праверыць новыя вінтоўкі на якасць, а свае здольнасць на меткасць змаглі госці мерапрыемства.
І.Бочко
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад