Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноГод исторической памятиГод исторической памятиМолодёжьМолодёжьПроисшествия и безопасностьПроисшествияНаука и образованиеЛетнее оздоровлениеНовости МостовщиныНовости Мостовщины

Карысны і актыўны адпачынак азёркаўскіх хлопчыкаў і дзяўчынак

Карысны і актыўны адпачынак азёркаўскіх хлопчыкаў і дзяўчынак28 июня 2022 — 14:32

Лета – гэта маленькае жыццё, таму трэба правесці яго актыўна, карысна і цікава. Здаецца, зусім нядаўна азёркаўскія хлопчыкі і дзяўчынкі хваляваліся, чакаючы летняга перыяду. Так склаліся абставіны, што  гэтым летам у Азёркаўскай сярэдняй школе не быў адкрыты школьны аздараўленчы лагер, якога з нецярпеннем чакаюць рабяты, бацькі. Але пытанне хутка было вырашана, і 15 выхаванцаў гасцінна прыняў аздараўленчы лагер “Драйв” на базе дзяржаўнай установы адукацыі “Мілявіцкі ВПК дзіцячы сад – сярэдняя школа”. Кожную раніцу хлопчыкі і дзяўчынкі спяшаліся да прыпынку школьнага аўтобуса, іх чакала незабываемае падарожжа да суседзяў у аг. Мілявічы.

У аздараўленчым лагеры было два атрады: адзін – рабяты ДУА “Мілявіцкі ВПК дзіцячы сад – сярэдняя школа”, другі – азёркаўскія хлопчыкі і дзяўчынкі са сваімі выхавальнікамі. Жыццё ў аздараўленчым лагеры было цікавым, актыўным, кожны дзень быў асаблівым. Шмат праведзена розных мерапрыемстваў, гульняў, конкурсаў, квэстаў, экскурсій. У Год гістарычнай памяці вялікае значэнне надаецца патрыятычнаму выхаванню, таму 22 чэрвеня, у такі памятны для нашай краіны дзень, выхаванцы прынялі ўдзел у мітынгу-рэквіеме “Памятаем і смуткуем”, ушанавалі памяць загінуўшых воінаў хвілінай маўчання, усклалі кветкі. У гэты дзень рабяты малявалі Вялікую Перамогу, слухалі песні далёкіх ваенных гадоў.

Заўсёды ў аздараўленчым лагеры рабяты чакаюць сустрэчы з супрацоўнікамі МНС, падчас якой праводзяцца конкурсы, мерапрыемствы па правілах бяспечных паводзін, гульні, дзе ўсе атрымліваюць памятныя сувеніры, а пераможцы – узнагароды. Шмат уражанняў засталося пасля наведвання мехдвара аг. Мілявічы, знаёмства з сучаснай сельскагаспадарчай тэхнікай, Курылавіцкага лясніцтва, дзе зрабілі “самае крутое фота”, пазнаёміліся з новымі прафесіямі. Час праходзіць хутка, рабяты знайшлі сабе новых сяброў, ім хацелася як мага больш паспець даведацца аб суседняй школе, вёсцы, яе знакамітых  і славутых мясцінах. Але падарожжа “ў часе” няўмольна падыходзіць да завяршэння. Столькі ўражанняў застанецца ў выхаванцаў. Яны назіралі, як наліваецца і каласіцца жыта, квітнеюць палеткі, адцвітае рапс.  Па дарозе ў лагер, на ўскрайку лесу, сустракалі прыгажунь-казуль, якія зусім не баяліся аўтобуса, а рабяты весела “віталіся “з імі.

Ужо адгучалі атрадныя песні, дэвізы і рапарты, закончылася змена ў аздараўленчым лагеры “Драйв”, сумна было развітвацца з новымі сябрамі, добрымі, творчымі, таленавітымі выхавальнікамі, з тым цікавым жыццём, якое было ў рабят у суседняй школе. Хочацца выказаць словы падзякі кіраўніцтву ДУА “Мілявіцкі ВПК дзіцячы сад – сярэдняя школа” за арганізацыю аздараўлення і адпачынку азёркаўскіх хлопчыкаў і дзяўчынак.

Але сумаваць рабятам доўга не прыйшлося. Ужо ў выхадныя дні стадыён Азёркаўскай школы папоўніўся дзіцячымі галасамі, а ў нядзелю, 26 чэрвеня, прайшлі спаборніцтвы по футболе “Мы любим ЗОЖ”, прымеркаваныя да Міжнароднага дня барацьбы з наркаманіяй і наркабізнесам. Дарэчы ў спаборніцтвах прынялі ўдзел рабяты з розных куточкаў Беларусі, якія прыехалі адпачыць на лета да бабуль, дзядуль. Наогул на школьным стадыёне заўсёды можна сустрэць вучняў школы, рабят, якія штогод адпачываюць у нашай мясцовасці, маладых матуль з каляскамі. Яны ведаюць, што там можна прыняць удзел у мерапрыемсвах, якія праводзяцца ў рамках спартыўных і гульнявых пляцовак, пасядзець у цяні ліпаў, зрабіць прыгожы фотаздымак ля фотазон, якія размешчаны на школьнай тэрыторыі. Лета заўсёды прыносіць прыемныя ўражанні, цудоўны настрой. Наперадзе амаль два месяцы адпачынку. Няхай яны будуць цікавымі, яскравымі, бяспечнымі і карыснымі. Ёсць магчымасць загарэць, пасталець, убачыць прыгожыя новыя мясціны, пасядзець ля кастра. Лета – гэта не проста канікулы, лета – гэта жыццё!

Таццяна ХАЛЕЦКАЯ,

намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце дзяржаўнай установы адукацыі “Азёркаўская сярэдняя школа”


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио