Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноМолодёжьМолодёжь

«Каралева восені» паехала ў Лунна

«Каралева восені» паехала ў Лунна12 октября 2010 — 10:00

Восень – гэта не толькі навіслыя шэрыя аблокі і нудныя бясконцыя дажджы. Восень таксама можа быць прыгожай і ўмее радаваць сваімі фарбамі, ураджаем, дарамі прыроды, кветкамі. У гэтым маглі ўпэўніцца тыя, хто наведаў свята “Фарбы восені – 2010”, якое праходзіла на мінулых выхадных у раённым доме культуры.

Адным з самых запамінальных момантаў святочнай праграмы стала дэманстрацыя фларыстычных касцюмаў, шчодра ўпрыгожаных хараством восеньскіх раслін, ягад і кветак. «Каралевай восені» была аб’яўлена Бажэна Козел з Лунненскай СШ.

Шыкоўны ўбор і непаўторны вобраз дзяўчыны -- сумесная творчасць настаўнікаў школы і работнікаў Лунненскага сельскага дома культуры. Бажэна вучыцца ў сёмым класе, любіць  удзельнічаць у школьнай самадзейнасці. Ужо амаль тры гады яна займаецца ў танцавальным гуртку. Не раз выступала на раённых конкурсах, дзе танцавальны калектыў займаў высокія месцы. Акрамя гэтага, Бажэна любіць спяваць і выступаць на сцэне. Адказная, працалюбівая, актыўная дзяўчынка прымае ўдзел у шматлікіх школьных мерапрыемствах, дапамагае ў іх падрыхтоўцы, з”яўляецца членам піянерскай дружыны.

Бажэна была вельмі ўзрадавана, што на конкурсе фларыстычных касцюмаў менавіта яна стала «Каралевай восені». Гэта адна з любімых пор  года дзяўчынкі, бо ў гэты час мясціны роднай вёсачкі становяцца вельмі прыгожымі. Усё патанае ў зялёных, жоўтых, чырвоных фарбах восені. І як не любавацца такой красой!

А. КАНДРАТОВІЧ 


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио