Партрэт галоўнага эканаміста ЗАТ “Гудзевічы” Марыі Мечыславаўны Палубятка занесены на раённую Дошку гонару. Сёлета спаўняецца трыццаць год, як яна пасля заканчэння Ашмянскага сельскагаспадарчага тэхнікума прыехала па размеркаванню на работу ў тагачасны калгас імя Карбышава. Прайшла працоўны шлях ад радавога бухгалтара да галоўнага эканаміста. Марыя Мечыславаўна таксама была пераможцай раённага этапа конкурсу “Жанчына года” ў намінацыі «Работнік аграпрамысловага комплексу».
Для мяне стала прыемнай нечаканасцю, што мой партрэт занены на раённую Дошку гонару. Уяўляю, як парадавалася б за мяне мама Эмілія Адольфаўна Лойка, калі б была жывая. У свой час і яе партрэт вісеў на Дошцы гонару. Каля трыццаці гадоў адпрацавала яна даяркай у тагачасным калгасе імя Чапаева, адной з першых стала членам раённага клуба даяракчатырохтысячніц. У дзяцінстве я часта дапамагала ёй на ферме, у дзесяць гадоў магла сама падаіць карову. І яшчэ, напэўна, дзякуючы маме, я стала эканамістам. Зза занятасці на ферме яна мне часта давярала атрымліваць яе зарплату. Касір, выдаючы грошы, старалася растлумачыць мне малой, колькі і за што налічана. Я, вядома, тады ў гэтым амаль нічога не разумела, але мне падабалася, як касір спрытна аперыруе лічбамі, успамінае Марыя Мечыславаўна сваё першае дзіцячае знаёмства з эканомікай і бухгалтэрыяй.
І яшчэ прызналася Марыя Мечыславаўна, што пасля заканчэння Ашмянскага тэхнікума, яна з ахвотай ехала на работу ў свой родны Мастоўскі раён, марыла вярнуцца працаваць у сваю родную Мікелеўшчыну. Таму той факт, што на работу яе накіравалі ў адну з лепшых сельскіх гаспадарак раёна, асаблівай радасці не выклікаў. Але нездарма гавораць: калі хочаш рассмяшыць Бога раскажы яму пра свае планы. Многа вады сцякло з тых часоў. Гудзевічы сталі для яе роднымі, туды з Гродна пераехаў і муж Іван Іванавіч. Цяпер у гаспадарцы ён працуе інжынерам па халадзільных устаноўках. Ад калгаса сям’я Палубяткаў у свой час атрымала добраўпарадкаваны катэдж. Працуючы і будучы ўжо маладой мамай, Марыя Мечыславаўна завочна закончыла Ленінградскі сельскагаспадарчы інстытут. У Гудзевічах выраслі сыны Дзмітрый і Андрэй. Зараз у вёску ў госці да бабулі і дзядулі прыязджае з бацькамі з Гродна двухгадовая ўнучка Дамяніка.
Многа чаго давялося лічыць Марыі Мечыславаўне, працуючы ў бухгалтэрыі і планавым аддзеле. Сёння з лічбамі, якія датычаць вытворчай дзейнасці гаспадаркі, галоўны эканаміст спраўляецца як вопытны дырыжор з аркестрам.
У мінулым годзе ўраджайнасць збожавых па гаспадарцы склала 57,1 цэнтнера з гектара, бульбы 204,3. Ад адной каровы атрымана 5941 кілаграм малака. Сярэдняя сутачная прывага буйнай рагатай жывёлы склала 741 грам, свіней 620 грам. Чысты прыбытак гаспадаркі за мінулы год склаў 4533 мільёны недэмініраваных рублёў. Сярэдняя зарплата работкаў ЗАТ “Гудзевічы” за мінулы год склала 5,6 мільёна рублёў. І гэта ўлічваючы той факт, што мінулы год аказаўся не вельмі спрыяльным для раслінаводства, віртуозна, амаль не падглядваючы ў камп’ютар, выкладвае Марыя Мечыславаўна лічбы. Многія, хто не знаёмы з работай эканаміста, лічаць, што без яго можна абысціся. Але ад работы эканаміста залежыць, ці з прыбыткам будзе працаваць прадпрыемства, якой будзе зарплата ў работнікаў. Каб паспяхова працавала гаспадарка, трэба ўсё дакладна спланаваць і палічыць, працягвае разважаць аб рабоце эканаміста Марыя Мечыславаўна.
Сёння яе галоўны жыццёвы прынцып: адзін у полі не воін, дабіцца чагосьці значнага і важнага можна толькі агульнымі намаганнямі. Сваім поспехам, лічыць Марыя Мечаславаўна Палубятка, яна абавязана ўсяму працоўнаму калектыву ЗАТ “Гудзевічы”.
Я. ЦЕСЛЮКЕВІЧФота Н. ШЭЎЧЫК
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад