Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноСельская жизньСельская жизнь

Каня на скаку прыпыніць

Каня на скаку прыпыніць14 декабря 2015 — 10:00

 Дзесяць год прайшло з таго часу, як жыхары вёскі Шасцілы, што на тэрыторыі Курылавіцкага сельскага Савета,  выбралі Галіну Валяр’янаўну Кахновіч  сельскім старастай. На гэтай пасадзе  яна замяніла свайго мужа  Часлава Станіслававіча. А яшчэ Галіна Валяр’янаўна трэці раз  запар  выбіраецца  дэтутатам Курылавіцкага сельскага Савета.

— Галіне Валяр’янаўне  і Чаславу Станіслававічу Кахновічам можна даручаць  любую справу і  быць упэўненым,   што яны не падвядуць, выканаюць даручанае, як трэба. Нядаўна сельскі стараста арганізавала вяскоўцаў на  патрэбную  і вялікую справу — добраўпарадкаванне мясцовых могілак. Для гэтага  амаль усе  жыхары Шасцілоў не толькі  прыклалі свае рукі і намаганні, але і сабралі некаторую суму грошай, недастаючыя сродкі на добраўпарадкаванне могілак выдзеліў мясцовы СПК “Азяранскі”, — з задавальненнем  расказвае пра ініцыятыўнага сельскага старасту старшыня Курылавіцкага  сельскага Савета Сяргей Валяр’янавіч  Каспяровіч.   

Уклад вясковага жыцця  мае сваю адметную рысу: там усе жыхары  адзін у другога навідавоку, бачыцца і ацэньваецца як добрае, так і дрэннае. Заслугоўваюць павагу і аўтарытэт самыя дастойныя. А  той факт, што ў   Шасцілы Кахновічы прыехалі дваццаць шэсць год назад і сталі для мясцовых жыхароў сваімі, характарызуе іх станоўча.

  — Калі  мы з мужам прыехалі  ў Шасцілы, былі прыемна  ўражаны прыгажосцю мясцовых краявідаў: побач лес, рэчка Шчара, чыстае паветра, як на самым лепшым  курорце. Вясковая  вуліца звінела  дзіцячымі галасамі, амаль у кожнай хаце было тады па двое-трое дзяцей. Мяне яшчэ  здзівіў і той факт, што ўсе ў вёсцы даводзіліся  адзін аднаму сваякамі. Вяселлі, ра-дзіны спраўлялі  ўсёй вёскай. А сёння Шасцілы пастарэлі і абязлюдзелі,  тут засталося каля  трыццаці вяскоўцаў, пераважна бабулі-пенсіянеркі. Яны і звяртаюцца да сельскага старасты і проста да маладзейшых суседзяў  са сваімі просьбамі: дапамагчы  ім  прывезці з лесу дровы, вясной і восенню  ўзараць агароды. Добра, што ў нашай   вёсцы захавалася адзіная на ўвесь раён  конеферма, дзе зараз знаходзяцца трыццаць коней, і праблемы пажылых  вяскоўцаў, дзякуючы гэтаму факту,  вырашаюца хутка. Наш заатэхнік  Ганна  Павлаўна Галаўко марыць   займацца конегадоўляй сур’ёзна , каб яна прыносіла прыбытак гаспадарцы,  — ахвотна расказвае пра вясковае жыццё ў лясной  глыбінцы сельскі стараста.

   Конеферма і работа ў паляводчай брыгадзе—- ледзь не адзіныя сферы, дзе жыхары Шасцілоў працаздольнага  ўзросту могуць прыкласці свае ўменні і  намаганні, каб  зарабіць нейкую капейку. Галіна Валяр’янаўна  Кахновіч -- не толькі сельскі стараста, але і памочнік брыгадзіра вытворчага ўчастка №4, у  яе абавязкі ўваходзіць кантраляваць і работу на  конеферме, таму  адносіны да коней у гэтай жанчыны асаблівыя. У  падсобнай  гаспадарцы Кахновічаў не толькі дзве каровы,  свінні, куры, качкі, але і ўласны конь.З некаторага часу, калі  сын стаў карыстацца бацькоў-скай машынай, конь замяніў Чаславу Станіслававічу і Галіне Валяр’янаўне  транспартны сродак.

   -- Коней немагчыма  не любіць. Я добра вывучыла іх  звычкі. Магу самастойна запрагчы і распрагчы, паехаць куды трэба. Адно толькі што вярхом яшчэ не спрабавала  пракаціцца, але думаю, што  прыйдзе такі момант, што адважуся  і на гэта, — усміхаецца Галіна Валяр’янаўна.

    Ці змагла б яна  з мужам памяць вёску на горад? Пра гэта ў жанчыны нават і не пытаюся. Яно і так  зразумела, не змагла б! Для Кахновічаў адмовіцца ад працы на зямлі, ад каня, каровы тое самае, што перастаць  дыхаць і жыць. Пакуль жывуць такія людзі на зямлі, будуць жыць   і  невялікія вёсачкі .                                                                  Я. ЦЕСЛЮКЕВІЧ


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио