
Такі незвычайны падарунак мужчынам працаўнікам СВК “Азяранскі” да Дня абаронцаў Айчыны падрыхтавалі мясцовыя артысты Ірына Шалястовіч, Галіна Шалястовіч і Людміла Васілеўская. Людміла Паўлаўна, як намеснік старшыні па ідэалагічнай рабоце, з”явілася ініцыятарам гэтага канцэрта.
Артысты арганізавалі ў гэты дзень аж чатыры невялікія канцэрты. З баянам, песнямі і словамі шчырых пажаданняў мужчынам яны выступілі ў Вялікіх Азёрках, на мехдварах у Букштава, Курылавічах і Мілявічах. Мабільныя канцэрт змаглі паглядзець і паслухаць больш за пяцьдзясят працаўнікоў СВК “Азяранскі”.
Як прызналася загадчыца сельскага клуба “Азёркі” Ірына Шалястовіч, для мужчын канцэрт проста на рабочым месцы аказаўся прыемнай нечаканасцю. Яны віталі артыстаў апладысментамі, а па заканчэнні выступлення шчыра дзякавалі артыстам за святочны настрой на цэлы дзень.
На свята Восьмага сакавіка работнікі Азёркаўскага клуба мяркуюць арганізаваць канцэрты на рабочых месцах і для працаўніц СВК “Азяранскі” і выступіць на жывёлагадоўчых фермах і комплексах.
Я. ЦЕСЛЮКЕВІЧ
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад