У СВК “Азяранскі” ўжо стала добрай традыцыяй арганізоўваць для працаўнікоў да святочных дат канцэрты проста на рабочых месцах.
Напярэдадні Дня маці мясцовыя работнікі культуры Галіна Антонаўна Шалястовіч і Ірына Мікалаеўна Шалястовіч арганізавалі канцэрт для работніц шасці жывёлагадоўчых ферм і комплексаў гаспадаркі, а ў дзень свята, 14 кастрычніка, яны дарылі песні і цудоўны настрой работніцам бухгалтэрыі і спецыялістам гаспадаркі.
Канцэрт на рабочым месцы стаў для жывёлаводаў і спецыялістаў СВК прыемным сюрпрызам. Слухаючы задушэўныя песні пра маму, некаторыя работніцы расчуліліся да слёз.
Намеснік старшыні СВК “Азяранскі” па ідэалагічнай рабоце Людміла Паўлаўна Васілеўская, старшыня прафкама Валянціна Віктараўна Ацьман і галоўны заатэхнік гаспадаркі Наталля Антонаўна Раманава знайшлі для працаўніц-маці не толькі шчырыя словы ўдзячнасці за працу і мацярынскі подзвіг, але і ўручылі жанчынам з нагоды свята падарункі.
Я. ЦЕСЛЮКЕВІЧ
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад