Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноГод малой родиныГод малой родиныГод исторической памятиГод исторической памятиГод исторической памятиКультураНовости МостовщиныНаш край

Канцэрт для вёскі-пакутніцы

Канцэрт для вёскі-пакутніцы13 мая 2019 — 08:42

Канцэрт калектыву аматарскай творчасці «Лейся, песня!» у в. Задвор’е

 

Напярэдадні вялікага і слаўнага свята Перамогі ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці Курылавіцкага цэнтра вольнага часу і культуры наведалі з канцэртам вёску Задвор’е.

 

Жыхары вёскі памятаюць і цэняць слаўнае мінулае сваіх дзедаў і прадзедаў. Задвор’е – вёска-партызанка, вёска-пакутніца. У гады вайны вёска Задвор’е і суседнія вёскі Пясчанка і Баяры былі спалены, а жыхары расстраляны гітлераўцамі. Як напамін аб гэтых падзеях у канцы вёскі стаіць велічны помнік.

 

У гэтым годзе вёска Задвор’е разам са ўсёй Беларуссю будзе адзначаць 75-годдзе вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. І ў гэтыя слаўныя майскія дні свой юбілей і дзень нараджэння адзначаюць і жыхары вёскі Новік Васіль Георгіевіч і Цярэшка Соф’я Іванаўна. Для юбіляраў і ўсіх прысутных прагучалі любімыя ўсімі песні: “Смуглянка”, “Ты ждешь, Лизавета”, “Казаки”, “Деревенька”, “Позвоните домой”, “Домик у дороги”, “Бераг белых буслоў”, якія выконвалі ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці Астапук Мікалай, Войцік Вера, Рахунак Мікалай, Барташ Уладзімір. А завяршыўся канцэрт пераможным майскім вальсам, на які запрасілі ўсіх прысутных жыхароў і гасцей в. Задвор’е.

 

 

Загадчык філіяла

“Курылавіцкі цэнтр вольнага часу і культуры”                      Г.Р.Саўчук


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио