На свята Восьмага сакавіка жанчынам мужчыны дораць мноства кветак. Для любой дамы, незалежна ад узросту, такі падарунак заўсёды жаданы. А работнікі сельскага клуба “Азёркі” вырашылі падарыць песні. І не прагадалі. Шэсць канцэртаў яны арганізавалі проста на рабочых месцах: жывёлагадоўчых комплексах і фермах у Вялікіх Азёрках, Курылавічах, Букштава, Мілявічах, Нацкава і Лабзова. Ладзіць на святы канцэрты для гледачоў на рабочых месцах для азёркаўскіх работнікаў культуры стала добрай традыцыяй.
Са святатам Восьмага сакавіка жанчын-жывёлаводаў павіншавалі і пажадалі ім усяго найлепшага старшыня СВК “Азяранскі” Ігар Віктаравіч Шышлоўскі, намеснік па ідэалагічнай рабоце Людміла Паўлаўна Васілеўская, галоўны заатэхнік Ганна Паўлаўна Галаўко.
Галіна Антонаўна Шалястовіч і Ірына Мікалаеўна Шалястовіч падарылі мілым працаўніцам прыгожыя лірычныя песні пра жанчын, каханне і вясну, стварыўшы гэтым самым святочны настрой на цэлы дзень. Удзячныя слухачы не толькі слухалі, але і з задавальненнем падпявалі мясцовым артыстам. А работніцы ферм Алена Аркадзьеўна Чудзілоўская і Алена Уладзіміраўна Боцька самыя праспявалі некалькі песень. Я. ЦЕСЛЮКЕВІЧ
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад