Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда?
АктуальноСельская жизньСельская жизньСоциумОбщественная жизньСоциумКультураМолодёжьМолодёжьНовости МостовщиныНовости МостовщиныНовости МостовщиныНаш край

Каляда прыйшла – радасць у хаты жыхароў аграгарадка Вялікія Азёркі прынясла

Каляда прыйшла – радасць у хаты жыхароў аграгарадка Вялікія Азёркі прынясла14 января 2026 — 15:58

У светлае свята Нараджэння Хрыстова жыхары аграгарадка Вялікія Азеркі заўсёды з нецярпеннем і радасцю чакаюць вясёлых калядоўшчыкаў. Бо з даўніх часоў лічылася, што адказваць калядоўшчыкам нельга – будзе неўраджай. І наадварот: ветлівы прыём абяцаў дабрабыт, а чым больш гасцінцаў аддасі, тым шчаслівей будзе твая сям’я і больш паспяховым год.

У гэты раз работнікі Азёркаўскага цэнтра вольнага часу і культуры  разам з самымі актыўнымі ўдзельнікамі дзіцячага фальклорнага гурта “Крынічка” віншавалі аднавяскоўцаў з нараджэннем Хрыста. Галоўным героем безумоўна была Каза – сімвал багацця і ўрадлівасці.

«Дзе каза нагой – там шчасце гарой», – так шчыра жадалі калядоўшчыкі сяльчанам. З добрым святочным настроем зычылі яны шчодрым гаспадарам, што гасцінна прымалі гасцей, шчасця і здароўя, міру і дабра. Вяскоўцы з радасцю адкрывалі дзверы сваіх дамоў, бо Каляда прыйшла – і радасць у хату прынясла.

Дарэчы, абрад каледавання лічыцца шматвекавым кодам нашай культуры. У ім спляліся надзея на ўраджай, радасць Раства і шчодрасць беларускай душы.

Наталля ШЭЎЧЫК

Фота Азёркаўскага цэнтра вольнага часу і культуры


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио