"Купалаўкая дыктоўка" адбылася ва ўніверсітэце 21 лютага – у Міжнародны Дзень роднай мовы і прысвечана да 79-годдзя ўніверсітэта.
У гэты дзень студэнты-купалаўцы разам з выкладчыкамі і супрацоўнікамі ГрДУ імя Янкі Купалы адначасова ва ўсіх карпусах універсітэта змаглі напісаць адмысловы дыктант і праверыць сваё веданне беларускай мовы.
![12096_1-b2d54278b2.jpg](http://grodnonews.by/upload/medialibrary/45e/45e6c5731c05e0a0d762ded073cdb8c6.jpg)
![DSC_6053-ff6a0b5478.jpg](http://grodnonews.by/upload/medialibrary/f43/f43fb9c3950ad892cd11a378517803b9.jpg)
Дыктоўка распачалася адначасова ва ўсіх карпусах універсітэта з відэазвароту рэктара Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Ірыны Кітурка.
– У гэты дзень я хачу прапанаваць закласці новую традыцыю і напісаць дыктоўку на нашай роднай, мілагучнай, старажытнай, гасціннай, патрыятычнай, незалежнай беларускай мове, – сардэчна запрасіла ўсіх купалаўцаў Ірына Кітурка. – Я жадаю, каб вы неслі яе ў сваім сэрцы кожны дзень!
![12096_6-0f06bbc35f.jpg](http://grodnonews.by/upload/medialibrary/d19/d19c356edc4ebb9cc18303ccb8dc40bb.jpg)
![12096_91-e99013782b.jpg](http://grodnonews.by/upload/medialibrary/cad/cad0222046e5a64f13c2fa77399d4bcc.jpg)
Тэкст дыктоўкі прысвечаны ў першую чаргу Янку Купалу, імя якога носіць наш універсітэт, Міжнароднаму Дню роднай мовы, а таксама Году малой радзімы.
– Праз родныя словы мы дакрануліся да самага святога, што ёсць у душы кожнага беларуса, а таксама сталі крыху бліжэй адзін да аднаго, – адзначыла дэкан філалагічнага факультэта Іна Лісоўская і дадала: Спадзяёмся, што правядзенне гэтага мерапрыемства стане добрай традыцыяй не толькі для супрацоўнікаў і студэнтаў нашага ўніверсітэта, але і для гараджан.
![12096_94-baeb45743a.jpg](http://grodnonews.by/upload/medialibrary/c35/c35748bd609f808a3124a81a1f9e072a.jpg)
![12096_97-ce7cd35280.jpg](http://grodnonews.by/upload/medialibrary/3a5/3a599034fd2cd993884977eecaf194d9.jpg)
![DSC_6031-a2679ee439.jpg](http://grodnonews.by/upload/medialibrary/0e0/0e046d547567650e36583dd220f54c3c.jpg)
![DSC_6082-1ee02a9114.jpg](http://grodnonews.by/upload/medialibrary/36e/36eca4aedcce4c04c19873a631275a50.jpg)
Загадчыца кафедры беларускай філалогіі Алена Садоўская павіншала ўсіх са святам і запрасіла ўдзельнікаў акунуцца ў чароўны свет беларускай мовы. Трэба адзначыць, што і на іншых факультэтах тэкст дыктоўкі чыталі выкладчыкі філалагічнага факультэта. Пасля дыктоўкі купалаўцы змаглі самастойна праверыць свой тэкст. Кожны ўдзельнік мерапрыемства атрымаў сімвалічны памятны падарунак, а таксама бланк з напісаным тэкстам.