18 октября 2026 — 11:09
Восень – час натхнення і яркіх фарбаў. У Год беларускай жанчыны мы асабліва шчыра адзначаем талент, працавітасць і цеплыню сэрцаў жанчын Беларусі і перадаём гэта ў творчасці нашых вучняў. Менавіта ў гэтую выдатную пару вучні ДУА “Дубненская сярэдняя школа імя А. С. Данілава” праявілі свае творчыя здольнасці, прыняўшы ўдзел у конкурсе творчых работ у стылі ленд-арт “Маці-Беларусь”.
Што такое ленд-арт? Ленд-арт (ад англ. land-зямля і art-мастацтва) – гэта кірунак у мастацтве, у якім мастакі ствараюць свае творы непасрэдна ў прыродным асяроддзі, выкарыстоўваючы толькі натуральныя матэрыялы: лісце, галінкі, кветкі, камяні, насенне, плады і дары восені. Асаблівасць гэтага стылю ў тым, што кожная праца ўнікальная і існуе ў гармоніі з навакольным светам.
Наша работа – гэта партрэт дзяўчыны, створаны з прыродных матэрыялаў. Над ім працавалі з душой і натхненнем вучні пачатковых класаў. Для пышных валасоў былі выкарыстаны галінкі туі, для вянка – яркія хрызантэмы, вяргіні і аксаміткі, для стварэння выразных вуснаў – пялёсткі кветак, каралі з рабіны – для ўпрыгожвання. Работа атрымалася па-сапраўднаму жывой і напоўненай цяплом восеньскага сонца.


Значэнне ўдзелу ў падобных конкурсах – гэта не толькі магчымасць праявіць творчы патэнцыял, але і шанс навучыцца бачыць прыгажосць у навакольным свеце, развіць уяўленне і мастацкі густ, згуртавацца ў камандзе і працаваць разам, беражліва ставіцца да прыроды і яе дароў. Мы ганарымся нашымі навучэнцамі і іх выдатнай работай!
Няхай гэтая восеньская кампазіцыя стане сімвалам творчасці, натхнення і любові да роднай прыроды як даніна жанчынам, што натхняюць, падтрымліваюць і ствараюць дабрыню вакол. А кожны кветкавы элемент нагадвае пра прыгажосць жаночай душы, цеплыню матчынага сэрца.

Яркі і сонечны партрэт – гэта наш падарунак мамам да Дня маці. Ён выразна бачны з дарогі, што праходзіць побач са школьным дваром. Спадзяёся, што сёння многім аднавяскоўцам ён падыме настрой і ў чарговы раз нагадае пра выдатнае свята і нагоду павіншаваць дарагіх матуль.

Кацярына Сямёнава,
настаўнік пачатковых класаў
ДУА “Дубненская сярэдняя школа імя А.С.Данілава”
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад