Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноГод малой родиныГод малой родиныСоциумОбщественная жизньГод исторической памятиГод исторической памятиНаука и образованиеНаука и образованиеНовости МостовщиныНовости МостовщиныНовости МостовщиныНаш край

Каб памяталі. Шматдзетныя сем’і высадзілі 75 саджанцаў сасны ля помніка ахвярам халакосту ў аграгарадку Пескі

Каб памяталі. Шматдзетныя сем’і высадзілі 75 саджанцаў сасны ля помніка ахвярам халакосту  ў аграгарадку Пескі06 мая 2020 — 17:27

Помнікі і абеліскі…  Стаяць яны ў ціхім маўчанні, нібы сама цішыня ахоўвае пакой тых, хто пад імі спіць. Ваенная бура вогненнай хваляй пракацілася па Мастоўшчыне, пакінуўшы пасля сябе дзясяткі спаленых вёсак, сотні забітых і знішчаных людзей. Не абмінула яна і тагачаснае мястэчка Пескі, дзе фашысты жывымі  спалілі  60 яўрэяў. Як памяць ахвярам халакосту пастаўлены на невысокім пагорку помнік.

   У 2018 годзе Пескі наведаў Леанід Смілавіцкі, доктар гістарычных навук, старэйшы навуковы супрацоўнік Цэнтра дыяспары пры Тэль-Авіўскім універсітэце. У газеце “Мост” ад 05.12.2018 года ён напісаў: “Памяць не можа быць нічыйнай – гэта ісціна. Сумленныя, разумеючыя значнасць яўрэйскай гісторыі людзі, прыйдуць сюды, каб навесці парадак”.

     Ужо некалькі гадоў у дзяржаўнай установе адукацыі “Пескаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа” рэалізуецца праект “Каб памяць жыла”. Члены валанцёрскага атрада “Добрае сэрца” ажыццяўляюць догляд за помнікам, займаюцца добраўпарадкаваннем. Гэтая вясна не стала выключэннем. У Год малой радзімы і 75-годдзя Вялікай Перамогі ля помніка прайшла патрыятычная  акцыя “Пакуль мы помнім – мы жывём”, ініцыятарам якой стала Карына Копаць, член Маладзёжнага парламента Мастоўскага раёна, навучэнка 11 класа.У акцыі  прынялі  ўдзел дзве сям’і: шматдзетная сям’я Ю.В. Барашка і сям’я А.В. Копаць. Пад час акцыі сем’ямі  было высаджана  75 саджанцаў сасны звычайнай, якія ўтварылі  зялёную  агароджу   вакол  помніка. Пад кіраўніцтвам леснікоў  Пескаўскага  лясніцтва А.М. Тарасевіча і А.В. Копаця ўсе працавалі  з вялікім задавальненнем. Самаму малодшаму  ўдзельніку  Ягору  Барашку не споўнілася яшчэ і трох  гадоў, але яго рашучасць і ўпартасць, жаданне працаваць  натхнялі  нават  дарослых.

   Спонсарам гэтай акцыі  стала  Пескаўскае  лясніцтва. Хочацца выказаць словы падзякі ляснічаму Юрыю Іосіфавічу Казлоўскаму за арганізацыю і дапамогу  ў правядзенні  акцыі.

   Работа, пачатая членамі валанцёрскага атрада, членамі БРПА,бацькамі і настаўнікамі,  знойдзе  сваё прадаўжэнне. Восенню гэтага года каля помніка будзе пасаджана яшчэ 25 саджанцаў чырвонага дуба. “Памяць чалавека слабее з гадамі. Памяць народная наадварот – мацнее”, –  пісаў К.Сіманаў. І колькі б дзесяцігоддзяў не прайшло, пасаджаныя дрэўцы будуць сімвалізаваць перамогу жыцця над смерцю.

                                                                                Вялічка Рэгіна ,  

педагог-арганізатар ДУА “Пескаўскі вучэбна-педагагічны комплекс  дзіцячы сад-сярэдняя школа”

 


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио