Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноНаука и образованиеНаука и образование

Каб мова наша гучала

Каб мова   наша гучала24 июля 2018 — 10:54

Лета – любімая пара года ў дзяцей, таму хочацца, каб гэтыя сонечныя дні аставілі ў іх прыемныя ўспаміны і станоўчыя эмоцыі. 

 

У дні летняга аздараўлення ў нашым дзіцячым садзе праводзіцца многа цікавых пазнавальных і развіваючых мерапрыемстваў. Яркім і запамінальным стала тэатралізаванае прадстаўленне “Кахаю сваю мову”, прысвечанае Дню беларускай мовы, якое было праведзена педагогамі для выхаванцаў нашай установы адукацыі. На свяце ў выкананні хлопчыкаў і дзяўчынак гучалі беларускія песні, дзеці чыталі вершы на роднай мове, выконвалі беларускія народныя танцы. Выкарыстанне прадметаў побыту беларусаў, а таксама нацыянальнага адзення спрыяла больш свядомаму ўспрыманню адметнасцей культуры і мовы. Кожнае дзіця з задавальненнем ўдзельнічала ў мерапрыемстве.

 


Адметны каларыт святу прыдалі госці. Педагогі дзевяцідзённага кругласутачнага лагера і навучэнцы дзяржаўнай установы адукацыі “Гімназія №10 г.Гродна”, члены клуба ЮНЕСКА “Лепрыконсы” прадставілі забаву “Добры дзень, клоўн!” у рамках праграмы валанцёрскага руху. Вясёлы і знаходлівы персанаж вельмі хутка ўвайшоў у давер да дзяцей і наладзіў кантакт з імі. Выхаванцы з жаданнем і задавальненнем адгадвалі загадкі, гулялі ў беларускія народныя гульні. Многа радасці прынесла выхаванцам шоу мыльных пузыроў, арганізаванае членамі клуба ЮНЕСКА. А ў завяршэнні свята клоўн выйшаў з вялізным ахапкам паветраных шарыкаў і падарыў іх кожнаму ўдзельніку.

А.КАЛЕЦІНСКАЯ,
загадчык ДУА
“Лунненскі дзіцячы сад”


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио