Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноНаука и образованиеНаука и образование

Каб гучала родная мова

Каб гучала родная мова31 мая 2019 — 15:45

Ва ўстановах дашкольнай адукацыі прайшоў раённы фестываль педагагічных ідэй “Каб мова родная гучала”.

Шмат прыемных уражанняў засталося ў удзельнікаў мерапрыемства ад выставы “З чаго пачынаецца Радзіма”, на якой педагагічныя работнікі раёна  прадставілі цікавыя гульні, цацкі, дыдактычныя дапаможнікі, зробленыя сваімі рукамі.

Вялікая колькасць гульняў, прадстаўленых на выставе, накіравана на замацаванне ведаў аб горадзе Масты, родных вёсках, іх славутасцях і знакамітых земляках.

Удзельнікі фестывалю наведалі музей “Беларуская хатка”, які створаны на базе ДУА “Яслі-сад №3 г. Масты”, а выхавальнік дашкольнай адукацыі гэтай установы І. М. Сухоцкая прадставіла вопыт работы па фарміраванні асноў нацыянальнай самасвядомасці дзяцей дашкольнага ўзросту сродкамі музейнай педагогікі.

Педагагічныя работнікі актыўна ўдзельнічалі ў прапанаваных майстар-класах “Выраб народнай лялькі “Хлебасольніца” (Л. К. Бурчык, дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці г. Масты), “Выраб народнай лялькі-мотанкі” (І. І. Лісай, яслі-сад № 6 г. Масты), “Выкарыстанне дыхальных трэнажораў  для фарміравання паветранага струменю правільнага дыхання ў выхаванцаў з цяжкімі парушэннямі мовы” (Т. М. Хветчына, яслі-сад № 2 г. Масты), “Завучванне твораў беларускага фальклору пры дапамозе гульняў-драматызацый” (Т. У. Нагуй, яслі-сад № 4 г. Масты), “Азнаямленне з беларускім народным танцам” (Н. А. Дубатоўка, яслі-сад № 1 г. Масты).

Усе ўдзельнікі фестывалю атрымалі сертыфікаты, а пераможцы – дыпломы дзяржаўнай установы  “Мастоўскі раённы вучэбна-метадычны кабінет”.

Шчука Святлана Міхайлаўна, метадыст дзяржаўнай установы “Мастоўскі раённы вучэбна-метадычны кабінет”


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио