Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноМолодёжьМолодёжьНаука и образованиеНаука и образованиеНовости МостовщиныНовости Мостовщины

Каб фінансы не спявалі рамансы. Як азёркаўскія вучні павышаюць сваю фінансавую граматнасць

Каб фінансы не спявалі рамансы. Як азёркаўскія вучні павышаюць сваю фінансавую граматнасць28 марта 2022 — 09:26

Кожны год у сакавіку ва ўсім свеце праходзіць Тыдзень фінансавай граматнасці дзяцей і моладзі.

З 21 па 27 сакавіка ва ўстановах адукацыі раёна прайшлі розныя мерапрыемствы, урокі і інтэрактыўныя заняткі, накіраваныя на павышэнне фінансавай адукацыі моладзі, паколькі фінансавая граматнасць становіцца неабходным навыкам для асабістага і грамадскага дабрабыту. Ва ўмовах актыўнага развіцця эканомікі і інтэрнэт-тэхналогій валоданне фінансавымі ведамі дае маладым людзям  магчымасць не толькі эфектыўна карыстацца неабходнымі паслугамі, але і быць паўнапраўнымі ўдзельнікамі ўсёй сацыяльна-эканамічнай сістэмы дзяржавы. Наша школа не стала выключэннем.

У рамках Тыдня фінансавай граматнасці ў нашай школе прайшлі наступныя мерапрыемствы: эканамічная гульня “Капейка рубель беражэ”, пазнавальная гадзіна “Каб фінансы не спявалі рамансы”, віктарына “Правер сваю фінансавую граматнасць”, конкурс малюнкаў “Фінансавы свет вачыма дзяцей”.  Вучні разам са сваімі класнымі кіраўнікамі праглядзелі відэаролікі аб тым, як не стаць ахвярай  махляроў,з цікавасцю разглядалі ў школьным музеі вітрыну, дзе змешчаны грошы розных часоў, падрыхтавалі памяткі для  вучняў 1-6 класаў “На што патраціць кішэнныя грошы?”.

Для навучэнцаў 8–11 класаў прайшла дзелавая гульня “Дзе фінансавая логіка?” з мэтай фарміравання асноў фінансава граматных паводзін і бяспекі. Дэвізам гульні сталі словы: "Грошы любяць разумных людзей".

Падчас гульні вучні абмяркоўвалі такія  складаныя паняцці, як эканоміка, фінансы, пададкі, зразумелі, што поспех прыходзіць да таго, хто не толькі зарабляе грошы, але і граматна плануе свае траты і ўкладанні. Разумнае стаўленне да грошай дазволіць ім у будучыні рэалізаваць свае планы і забяспечыць фінансавую бяспеку і дабрабыт.

Міхаіл ГАНЧАР,

настаўнік грамадазнаўства

Азёркаўскай сярэдняй школы


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио