Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноГод исторической памятиКультура

К лету ідзём, шчасце нясём!

К лету ідзём, шчасце нясём!25 января 2016 — 10:00

 Штогод напярэдадні Старога новага года работнікі Мастоўскага раённага цэнтра культуры адпраўляюцца ... калядаваць.З даўніх часоў на Беларусі распаўсюджанай забавай узімку былі калядныя вандраванні. Гэтай традыцыі нашых продкаў ужо не адно дзесяцігоддзе застаюцца вернымі работнікі раённага цэнтра культуры. Калядная праграма, з якой калядоўшчыкі наведваюць дамы мастаўчан, насычана песнямі, добрымі зычэннямі і вясёлымі забавамі.

Адной з галоўных дзеючых асоб каляднага гурта з’яўляецца Каза. Чаму менавіта яна? Нашыя продкі верылі, што прысутнасць гэтай жывёлы ў двары адпужвае розных нячысцікаў, прыносіць добры ўраджай, радасць і дабрабыт у хату.

­­ -- Хто з Казою патанцуе, таму ў гэтым годзе пашанцуе! – запрашаюць калядоўшчыкі да ўдзелу ў калядных забавах.Разам з Казою ў карагод становяцца Дзед, Павадыр, Дзед Мароз і Снягурачка. Цыганка тым часам прапануе паваражыць аб будучым, а яно ў гаспадароў – шчаслівае і шчодрае на добрыя падзеі і шчырыя сустрэчы, прыемныя знаёмствы і цікавыя сюрпрызы.

Сустракаюць калядоўшчыкаў у Мастах гасцінна, з радасцю і пачастункамі за падараваны добры настрой, мудрыя зычэнні, магчымасць далучыцца да звычаяў нашых бабуль і дзядуль. Асабліва гасцям радуюцца дзеці, з ахвотай удзельнічаючы ў прапанаваных гульнях.

Яшчэ гады два­тры таму калядоўшчыкі адпраўляліся ў госці да мастаўчан па папярэдняй дамоўленасці: у раённы цэнтр культуры  паступалі шматлікія заяўкі. Зараз калядны гурт  вандруе па адвольным маршруце.У гэтым годзе, напрыклад, вясёлыя і задорныя калядоўшчыкі парадавалі работнікаў і наведвальнікаў магазіна «Ласточка». З добрымі ўсмешкамі, шчырасцю і адкрытасцю прымалі герояў каляднага вандравання жыхары праспекту Міру, вуліцы Палявой нашага райцэнтра.

Дарэчы, існуе даўняе павер’е, што адмовіцца прыняць у сваім доме калядоўшчыкаў – гэта тое ж самае, што наклікаць на сябе няміласць нячысцікаў, пазбавіцца дабрабыту на ўвесь наступны год. Таму і адчыняюцца шырока дзверы і душы мастаўчан у адказ на магічную фразу: “Калядоўшчыкаў сустракайце!”.

Н.ШЭЎЧЫКНа здымку: падчас каляднага вандравання ў горадзе Масты. 


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио