Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноОбществоНовости МостовщиныЧто? Где? Когда?

Ивье готовится к празднику томатов

Ивье готовится к празднику томатов21 августа 2020 — 20:34

Традыцыя «смачных» фестываляў прыжылася ў многіх рэгіёнах краіны. Напрыклад, у Шклове праводзіцца свята агурка, у Слаўгарадзе — сыру, у Смаргоні — абаранкаў, у Глыбокім — вішань... А Іўе Гродзенскай вобласці ўжо чацвёрты год запар запрашае гасцей на фестываль «Іўеўскі памідор». Горад неафіцыйна называюць памідорнай сталіцай Беларусі. Столькі цяпліц, колькі ў Іўі, мабыць, не ўбачыш ні ў адным іншым беларускім населеным пункце. Галоўныя спецыялісты ў вырошчванні таматаў — мясцовыя татары. Менавіта яны заклалі памідорную традыцыю на Іўеўшчыне.
 


Фестываль «Іўеўскі памідор» увесь час здзіўляе наведвальнікаў яркімі конкурсамі, канцэртамі, кулінарнымі батламі. Не выключэнне і гэты год. Сёлета свята плануецца правесці ў пачатку верасня. Загадчыца сектара ідэалагічнай работы і па справах моладзі Іўеўскага райвыканкама Вольга Барко расказала, што чакае гасцей:



— На свяце госці ўпершыню ўбачаць унікальнае шоу на вадзе — конкурс па плаванні на чым папала «Плаў-Тамат». Ацэняць удзельнікаў сямейнага конкурсу на лепшы карнавальны касцюм «Круты Памідор — таматная сямейка». У жадаючых будзе магчымасць прыняць удзел ва ўнікальнай для Беларусі бітве памідорамі «Іўе дэ-таматэйра» і гастранамічным конкурсе на хуткае паяданне таматаў «Памідорны смак», паспрабаваць «Іўеўскі бутэрброд» і іншыя памідорныя стравы, убачыць самы вялікі тамат, вырашчаны на Іўеўскай зямлі, зазірнуць у госці на багатыя «Памідорныя падворкі», пазнаёміцца ​​з удзельнікамі раённага конкурсу «Памідорны валадар сяла».

Акрамя гэтага, на свяце будуць працаваць дзіцячая пляцоўка «Памідорны серпанцін», «Горад майстроў», аглядная — «Дэльтаплан», гандлёвыя рады, адкрыты рэстаран. На канцэртнай пляцоўцы «Тамаці-паці+» выступяць вакальны гурт «Чысты голас», ансамбль народнай музыкі Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі «Бяседа», аматарскія калектывы вобласці.

mila@sb.by

 

СБ


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио