дн. ч. мин.
Заря над Неманом Идет подписка О газете Контакты

Хвіліна маўчання, якая доўжыцца вечна…

Хвіліна маўчання, якая доўжыцца вечна…24 апреля 2026 — 08:14

Урок-рэквіем, прысвечаны трагічным старонкам гісторыі Беларусі – генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, з удзелам пракурора Мастоўскага раёна Ігара Аляксандравіча Якімовіча прайшоў у ДУА “Азёркаўская сярэдняя школа”.

Урок пачаўся з цытаты Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнкі: “Абавязак жывучых сёння перад загінулымі ў гады вайны – беражліва захоўваць памяць аб тых страшных падзеях і не даць бядзе зноў разыграцца на нашай святой зямлі. Гэта выказванне – заклік да захавання гістарычнай памяці аб ахвярах Вялікай Айчыннай вайны і недапушчэння паўтору жахаў генацыду. Гэта выказванне падкрэслівае адказнасць сучаснага пакалення за мір, захаванне праўды аб вайне і абароне суверэнітэту краіны,” – сказаў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.

Вучні разам з настаўнікамі ўспомнілі жудасныя падзеі 1941–1945 гадоў, калі нацысцкія захопнікі і іх памагатыя рэалізоўвалі план знішчэння мірнага насельніцтва на нашай зямлі. Маштаб генацыду, здзейс­неных гітлераўцамі злачынстваў і забойстваў бязвінных мірных жыхароў цяжка нават уявіць. Дзякуючы расследаванню Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь, абнаўляюцца звесткі пра страшэнныя факты і лічбы пра зверствы фашысцкіх карнікаў. Устаноўлена, што на тэрыторыі нашай краіны нацыстамі было створана 587 лагераў смерці, праведзена больш за 180 буйных карных аперацый, а таксама поўнасцю або часткова было спалена больш за 12 348 населеных пунктаў.

Вельмі кранальным момантам падчас правядзення занятку было прачытванне Мацвеем Прэдка верша Вольгі Кіеўскай “Балада пра маці”. У класе панавала цішыня, а многія з прысутных ціха выціралі слёзы. Усе разумелі, што неабходна памятаць пра тую страшную старонку ў нашай гісторыі. Менавіта памяць прымушае задумацца: ці так мы жывём? Ці ўсё робім дзеля таго, каб пякельная народная трагедыя ніколі не магла паўтарыцца? Бо законы гісторыі няўмольныя: калі людзі забываюць пра мінулае, яно пагражае вярнуцца ў самых горшых сваіх праяўленнях.

Напрыканцы ўрока да вучняў звярнуўся Ігар Аляксандравіч са словамі: “Дарагія рабяты, не забывайце аб той страшнай вайне, памятайце тых, хто выратаваў нас ад фашысцкага рабства, беражыце мірнае неба нашай любімай Беларусі!”

У канцы мерапрыемства прысутныя ўшанавалі памяць усіх ахвяр генацыду запаленымі лампадкамі, хвілінай маўчання і праглядам відэа “Бухенвальдскі набат”.

Таццяна ГАЛАВАЧ,

класны кіраўнік 10 класа


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка О газете Контакты