Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноНовости МостовщиныНовости Мостовщины

“Хутка будзе ў нас хатка майстра”, --

“Хутка будзе ў нас хатка майстра”, --07 июня 2011 — 10:00

упэўнена заяўляе вясковы ўмелец, рэзчык па дрэву і проста цікавы суразмоўца  Міхаіл Мар’янавіч Маскевіч. Хатка майстра мяркуе адкрыцца ў  памяшканні былога клуба, дзе зараз Міхаіл Мар’янавіч поўным ходам вядзе рамонт.  “Было  б дастаткова грошай, рамонт ужо даўно завяршыўся б”,— засмучаецца майстар. У хатцы плануецца сабраць і выставіць  рознапланавую экспазіцыю вырабаў  вясковых умельцаў.

    Сяльчане ведаюць Міхаіла Мар’янавіча  як чалавека, у якога залатыя рукі: за што ні возьмецца— усё гарыць у яго руках. Свой уласны дом на ўскраіне вёскі майстар узвёў  сам ад фундаменту да даху.

   Майстэрства разьбы па дрэву Міхаіл Мар’янавіч перадае на занятках гуртка дванаццаці хлопчыкам мясцовай школы. Ёсць надзея,  што   дрэва ажыве не толькі ў  руках вопытнага майстра, але і юных талентаў.  А яны, магчыма, перададуць  уменне сваім дзецям, і  ланцужок умельцаў у Мікелеўшчыне будзе пашырацца.


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио