
На базе пятай гарадской школы прайшоў раённы этап конкурсу педагагічнага майстэрства «Настаўнік-2011». У ім прынялі ўдзел 19 настаўнікаў школ раёна, якія раней сталі пераможцамі на першым этапе конкурсу ў сваіх школах.
На конкурс сабраліся самыя творчыя, ініцыятыўныя і цікавыя педагогі. Усе 19 дастойны павагі і перамогі. Але конкурс ёсць конкурс. На гэты раз пераможцай раённага этапа конкурсу «Настаўнік-2011» стала настаўніца матэматыкі гімназіі №1 Галіна Іосіфаўна Бодак. Гэта вопытны педагог, мае вышэйшую катэгорыю.
У суперфінал, акрамя Галіны Іосіфаўны, выйшлі яшчэ пяць педагогаў. Яны сталі пераможцамі ў намінацыях. Усе ўдзельнікі конкурсу адзначаны Ганаровай граматай аддзела адукацыі райвыканкама і райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі і грашовымі прэміямі. А пераможца конкурсу і намінанты атрымалі яшчэ і каштоўныя падарункі.
Я. ЦЕСЛЮКЕВІЧ
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад