Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноМолодёжьМолодёжь

Хлопец – залатыя рукі

Хлопец – залатыя рукі23 мая 2012 — 10:00

Некалькі гадоў назад звязаў сваё жыццё з рамонтным заводам Аляксандр Азерскі. Яго тады прынялі на працу ў цэх, дзе вырабляюць з ПВХ вокны, дзверы. Кемлівы малады работнік хутка асвоіў да гэтага незнаёмую яму справу і праз непрацяглы час пачаў вырабляць заказы, якія па якасці выканання не адрозніваліся ад тых, што выходзілі з рук больш вопытных калег. Тым часам кіраўнік прадпрыемства І. М. Гермась заўважыў, што Аляксандр Азерскі цікавіцца не толькі вырабамі з пластыку, але назірае таксама за работай слесараў-рамонтнікаў, што працуюць на канвееры. Ілья Мікалаевіч  пацікавіўся ў Аляксандра, ці не хоча той асвоіць прафесію слесара-рамонтніка. Той не адмовіўся.

Праз некаторы час Аляксандр Азерскі пачаў рамантаваць каробкі перамены передач трактара МТЗ-1221. І атрымліваецца гэта ў яго не горш, чым у тых, хто працуе побач.

Праўда, калі ўзнікае патрэба,  Аляксандра пераводзяць на яго ранейшую работу -- у цэх, дзе вырабляюць вокны і дзверы з ПВХ. Гэта бывае ў тым выпадку, калі з”яўляюцца тэрміновыя заказы на выраб вокнаў і дзвярэй з пластыку.

На здымку: слесар-універсал рамонтнага завода Аляксандр АЗЕРСКІ.Тэкст і фота М. ПАВЯДАЙКІ


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио