Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноСельская жизньСельская жизнь

Хлебныя рэйсы

Хлебныя рэйсы17 августа 2015 — 10:00

 Па інфармацыі райсельгасхарчу на раніцу 14 жніўня, у Мастоўскім раёне было ўбрана 13 554 гектары хлебнага палетка, ці 88 працэнтаў да плана. Ужо намалочана 75 318 тон зерня, ураджайнасць складае 55,6 цэнтнера з гектара. Па гэтаму паказчыку раён уваходзіць у пяцёрку лідэраў вобласці.

Набліжаюцца да завяршэння жніва ў гаспадарках ЗАТ «Гудзевічы», СВК імя Адама Міцкевіча і МРУСП «Мастаўчанка».

Не толькі камбайнеры, але і вадзіцелі, што заняты на адвозцы зерня, разумеюць сваю адказнасць у важнай справе ўборкі хлеба. Таму і працуюць самааддана, выконваючы свае галоўныя хлебныя рэйсы.

Больш за 2000 тон зерня ўжо перавязлі вадзіцель «МАЗа­-5551» з СВК імя Адама Міцкевіча А. І. Сасноўскі, вадзіцелі ААТ «Чарлёна» Ю. Ю. Улановіч, што працуе на «Урале», і В. А. Лукойка ­­ на «МАЗе­-551». Вопытным работнікам з’яўляецца І. Г. Абухоўскі, які адным з першых трапіў у лік тысячнікаў.

Шаснаццаць гадоў працуе ў ЗАТ «Гудзевічы» А. Б. Панюк. Па стану на 13 жніўня ён на машыне «ГАЗ­53» перавёз 1 134 тоны зерня і 82 тоны рапсу. Да таго ж, ужо дзесятак гадоў ён восенню перасаджваецца на буракаўборачны камбайн «Холмер».

Сваёй стараннасцю і працавітасцю добрыя вынікі работы забяспечваюць А. У. Гаспаровіч, Д. М. Палавеня і В. Г. Саўко з ЗАТ «Гудзевічы», С. Т. Вялічка з філіяла «Дубна», У. Б. Лобач з СВК імя Адама Міцкевіча, А. В. Сукач і А. А. Бунакоў з СВК «Азяранскі», М. І. Баярчык з ААТ «Чарлёна» і многія іншыя.

Н. ШЭЎЧЫКФота С. ЗВЯРОВІЧА


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио