Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноСоциумОбщественная жизнь

Хлеб - на стол, і стол - прастол!

Хлеб - на стол,  і стол - прастол!15 сентября 2017 — 08:33

 

У аграгарадку Пацавічы ладзілася Свята хлеба пад назвай “Спяклі мы каравай!”

 

Пачалося святочнае дзейства не зусім традыцыйна, з паказальных выступленняў супрацоўнікаў Мастоўскага раённага аддзела па на-дзвычайных сітуацыях, што размясціліся на пляцоўцы ля імправізаванай сцэны. Выратавальнікі МНС нагадалі пра выкананне правіл пажарнай бяспекі і выкарыстанне ў жылых памяшканнях аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, а юным гледачам прапанавалі памераць баявое адзенне і адчуць сябе ў ролі пажарных.


-- Пасля гэтага наша гаспадынька Алена Іосіфаўна Фясько разам са сваімі памочнікамі Веранікай Себасцьяновіч і Ірынай Мама сустрэлі вяскоўцаў хлебам-соллю і шчыра запрасілі на свята, -- расказала загадчыца Пацавіцкага цэнтра вольнага часу і культуры Таццяна Уладзіміраўна Мірошнікава. – Сумаваць гасцям не давалі вядучыя, прапаноўваючы забаўляльныя гульні і конкурсы. Парадаваў сваімі творчымі нумарамі калектыў аматарскай творчасці “Чараўніцы”. У яго выкананні прагучалі як добра знаёмыя, так і новыя песні. Свае таленты і артыстызм ў мініяцюры “Пра цеста” прадэманстравалі юныя акцёры Вікторыя і Іван Красько, Аляксей Валчкевіч і Вікторыя Янкоўская. Дружнымі апладысментамі віталі жыхары аграгарадка Кацярыну і Яну Аляшкевічаў, якія выступілі з танцам “Мар’я Краса”.


Трэба сказаць, што і гледачы прыйшлі на свята не з пустымі рукамі. Дбайныя і старанныя гаспадыні, якіх нямала ў Пацавічах, спяклі караваі, каб паўдзельнічаць у конкурсе на “Лепшую каравайніцу”. За гэтае званне змагаліся Наталля Новік, Марыя Холад, Аксана Валчкевіч і Наталля Заяц, прадставіўшы на суд журы і аднавяскоўцаў свае прыгожыя, духмяныя і смачныя караваі.


-- Вызначыць пераможцу было проста немагчыма, таму было вырашана адзначыць памятнымі медалямі ўсіх канкурсантак, а іх вырабамі пачаставаць усіх удзельнікаў свята і гледачоў, -- удакладняе Таццяна Уладзіміраўна.


Капрызы надвор’я не дазволілі працягнуць мерапрыемства на адкрытым паветры, таму канцэрт з удзелам калектываў аматарскай творчасці Зэльвенскага раёна праходзіў ужо ў зале ўстановы культуры. Добразычліва і шчыра віталі артыстаў-суседзяў мясцовыя жыхары, дорачы ім свае дружныя апладысменты і добрыя ўсмешкі.


Н.ШЭЎЧЫК
Здымкі прадстаўлены Пацавіцкім цэнтрам вольнага часу
і культуры


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио