Работнікі Мастоўскага лясніцтва дапамагаюць жыхарам горада і раёна ўпрыгожваць свае падворкі і палісаднікі. Кожны жадаючы можа набыць у лясніцтве за ўмераную цану для сваіх патрэб экзатычныя заморскія дрэўцы і кустарнікі .
З гэтай мэтай на тэрыторыі лясніцтва пабудавана цяпліца, плошча якой васямнаццаць квадратных метраў, і гадавальнік для вырошчвання саджанцаў. Сёлета тут вырошчваюцца для патрэб насельніцтва некалькі відаў туі, ядлоўцу, лісцевы барбарыс, вейгела, фарзіцыя, кізільнік, самшыт, спірэя — усяго каля тысячы саджанцаў. І ўсе яны, як мяркуе памочнік ляснічага Святлана Чаславаўна Тамашэвіч, паспяхова раскупяцца жыхарамі раёна і будуць радаваць іх сваёй прыгажосцю. Работнікі лясніцтва навучыліся размнажаць заморскія расліны метадам чаранкавання. Каштуе адзін саджанец у межах 40 тысяч рублёў.
Хутка наступіць спрыяльны перыяд для пасадкі гэтых кустарнікаў на сваіх участках. Работнікі лясніцтва запрашаюць жадаючых за зялёнымі пакупкамі. І яшчэ яны з нецярпеннем чакаюць, калі зацвіце фарзіцыя -- самы ранні кустарнік, які цвіце прыгожымі жоўтымі кветкамі. Я. ЦЕСЛЮКЕВІЧ Фота В. ДЗЕГЕЛЕВІЧА
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад