Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноСельская жизньСельская жизньСоциумОбщественная жизньБлоги наших журналистовНаталья ШевчикНовости МостовщиныНовости МостовщиныСімвалы Радзімы маёйСімвалы Радзімы маёй

Іх лёсы злучыў мост: у аграгарадку Масты Правыя ўшанавалі сем’і падчас сямейнага фестывалю

Іх лёсы злучыў мост: у аграгарадку Масты Правыя ўшанавалі сем’і падчас сямейнага фестывалю14 августа 2025 — 08:18

У мінулую суботу ў аграгарадку Масты Правыя было шумна і весела – тут ладзілася брэндавае свята. Сямейны фестываль “Масты яднаюць берагі і лёсы” сабраў у якасці актыўных удзельнікаў і ўдзячных гледачоў  не толькі мясцовых жыхароў, але і шмат іншых гасцей, што завіталі да родных у выхадны дзень.

Свята атрамалася вельмі музычным, душэўным і вясёлым. Шчырыя зычэнні адрасавалі вяскоўцам старшыня Мастоўскага сельсавета Людміла Рагацэвіч і настаяцель храма Мікалая Цудатворца аг. Пескі айцец Віктар Шнайдар. Прыгожыя песні для жыхароў і гасцей аграгарадка прагучалі ў выкананні творчых калектываў Правамастоўскага цэнтра вольнага часу і культуры, а таксама іх калег з Гудзевіч, Курылавіч і Мікелеўшчыны.

Самыя дапытлівыя і смелыя ўдзельнікі святочнага мерапрыемства пабывалі на незвычайнай экскурсіі: з вуліцамі аграгарадка яны знаёміліся… пад стук капытоў, верхам на кані.

Адным з самых хвалюючых момантаў фестывалю стала ўшанаванне мясцовых сем’яў, лёсы якіх злучыў мост праз раку Нёман. Хтосьці з іх жыў у Левых Мастах, а хтосьці – у Правых. Мост ці нейкія вышэйшыя сілы аб’ядналі іх жыцці ў адно цэлае. І такіх набралася аж 19 сямейных пар, якія праз гады пранеслі сваё першае пачуццё, сталі адзін для аднаго моцнай апорай, пабудавалі хаты, гадуюць дзяцей, унукаў і дбаюць пра шчаслівую будучыню.

На вясковае свята завіталі сем’і Здановіч, Жаброўскіх, Варсовіч, Балтрукевіч, Севасцьяновіч, Арціш, Курапацкіх, Каскевіч і інш.

– Наша сям’я нарадзілася ў 2009 годзе, а першае спатканне адбылося якраз на мосце. Так што можна лічыць, што менавіта гэтае інжынернае збудаванне стала месцам адліку нашай сямейнай гісторыі, – расказваюць Святлана і Сяргей Балтрукевічы.

У іх дружнай сям’і падрастае трое дзетак, сыны Данііл і Дзмітрый, дачка Аліна, радуюць бацькоў сваімі поспехамі і дасягненнямі. У свой час Балтрукевічы станавіліся прызёрамі конкурсу “Сям’я года”.

Удзельнікі сямейнага фестывалю ў Правых Мастах упэўнены, што сям’я – гэта самае каштоўнае багацце ў жыцці, якое трэба шанаваць, берагчы і памнажаць.

Наталля ШЭЎЧЫК

Фота прадастаўлена Мастоўскім РЦК


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио