Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноСельская жизньСельская жизньСоциумОбщественная жизньБлоги наших журналистовСтанислав ЗверовичНовости МостовщиныНовости МостовщиныЮбилейные даты80 лет Победы в Великой Отечественной войне

У Гудзевіцкай бібліятэцы арганізавана выстава рэчаў, якімі карысталіся салдаты Вялікай Айчыннай вайны. Імі цікавіцца падрастаючае пакаленне

У Гудзевіцкай бібліятэцы арганізавана выстава рэчаў, якімі карысталіся салдаты Вялікай Айчыннай вайны. Імі цікавіцца падрастаючае пакаленне28 августа 2025 — 09:37

Але не толькі гэтая выстава прыцягвае  ўвагу наведвальнікаў. А ўсё таму, што  бібліятэка выкарыстоўвае інавацыйныя формы работы ў выставачнай дзейнасці. Цікавыя назвы, арыгінальнае афармленне і індывідуальная гутарка каля выставы даюць эфектыўныя вынікі. Афармляюцца незвычайныя інсталяцыі з кніг, якія выклікаюць станоўчыя эмоцыі ў дарослых і дзяцей. Да Дня Перамогі з кніг быў зроблены бібліятэчны танк, у афармленні былі выкарыстаны прадметы, якія суправаджалі салдата па ваенных дарогах: партупея, каска і інш.

Краязнаўства заўсёды з'яўлялася адным з прыярытэтных напрамкаў дзейнасці Гудзевіцкай бібліятэкі. На пастаяннай аснове вядзецца работа па зборы і захаванні цікавага  матэрыялу па гісторыі аграгарадка Гудзевічы. Сабраны легенды пра паходжанне яго і навакольных вёсак, вершы пра родны край, інфармацыя пра вядомых землякоў. У бібліятэцы пастаянна дзейнічае кніжная выстава “Агонь духоўнасці, завешчаны продкамі”, на якой прадстаўлены матэрыялы краязнаўчага характару. Рыхтуецца да выхаду краязнаўчая база дадзеных “Гудзевічы”.

У 2024 годзе Гудзевіцкая сельская бібліятэка стала адной з пляцовак для правядзення першага Рэспубліканскага фестывалю паэзіі “Масты сугучнасці”, а таксама міжабласнога семінара дырэктараў дзяржаўных устаноў культуры бібліятэчнага тыпу Гродзенскай і Брэсцкай абласцей “Бібліятэка як прастора для навучання, развіцця, зносу і адпачынку”.

Станіслаў ЗВЯРОВІЧ


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио