
З 28 сакавіка да 27 красавіка Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей запрашае наведаць персанальную выстаўку майстра разьбы па дрэве Анатолія Зубанава.
Дзівосныя тварэнні, якія нараджаюцца дзякуючы фантазіі і залатым рукам майстра, нікога не пакідаюць раўнадушным. Сярод сучкоў, якімі багаты лясы, пільнае вока майстра здольна бачыць будучыя кампазіцыі. У калекцыі майстра сёння больш за тысячу работ, кожная з якіх непаўторная. Работы Анатоля Зубанава ёсць у прыватнай калекцыі беларускай спявачкі Ірыны Дарафеевай.
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад