Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноНаука и образованиеНаука и образованиеНовости МостовщиныНовости МостовщиныНовости МостовщиныНаш край

Гудзевічы – здаровы аграгарадок

Гудзевічы – здаровы аграгарадок01 апреля 2023 — 12:30

Паляпшэнне здароўе дзяцей  -  праблема,  актуальная ва ўсе часы.  Над гэтай праблемай, у рамках праекта “Гудзевічы – здаровы аграгарадок”, працуе наша дашкольная ўстанова ўжо трэці год.

Вядома, што ўзровень здароўя чалавека залежыць ад многіх фактараў акружаючага асяроддзя, генетыкі, здаровага ладу жыцця. Таму важна, каб усе гэтыя фактары станоўча ўздзейнічалі на здароўе дзіцяці.

Сучасныя дзеці вельмі многа часу праводзяць каля камп’ютара, тэлевізара. У сувязі з гэтым зніжаецца рухальная актыўнасць дзяцей. Недахоп рухальнай актыўнасці можа садзейнічаць з’яўленню хвароб сардэчна-сасудзістай і дыхальнай сістэм, павялічэнню вагі цела і парушэнню ў фізічным развіцці. Маларухомае дзіця валодае меншым аб’ёмам рухальных навыкаў. Такія дзеці менш вынослівыя. Таму педагогі нашай ўстановы  ставяць перад сабой задачу: сфарміраваць у выхаванцаў устаноўку на здаровы лад жыцця. Рашэнню гэтай задачы садзейнічае фізкультурна-аздараўленчая работа, арганізаваная ў нашым дзіцячым садзе. Рэгулярныя заняткі фізічнай культурай павышаюць рухальную актыўнасць дзяцей, даюць магчымасць атрымаць неабходныя фізічныя ўменні і навыкі, якія спатрэбяцца дзецям у паўсядзённым жыцці. На занятках выкарыстоўваюцца элементы массажа, практываванні на выпрацоўку правільнага дыхання, што садзейнічае ўмацаванню здароўя дзяцей. У час правядзення фізкультурных свят, дней здароўя дзеці атрымліваюць станоўчыя эмоцыі і радасны настрой.

Здаровы лад жыцця да якога дзеці прывучаюцца ва ўстанове адукацыі, павінен знаходзіць кожнадзённую падтрымку ў бацькоў. Яны павінны паклапаціцца аб тым, каб у дзіцяці дома быў спартыўны інвентар: мяч, абруч, кеглі, скакалка. Дзеці, прыйшоўшы да дому, павінны мець магчымасць замацаваць тыя фізічныя ўменні і навыкі, якія яны атрымалі на занятках фізічнай культуры ў дзіцячым садзе. Бацькі не павінны абмяжоўваць рухальную актыўнасць дзіцяці, а наадварот, ствараць для яе ўсе ўмовы. Гульні са спартыўным інвентаром прынясуць намнога больш карысці для здароўя дзяцей, чым камп’ютарныя гульні ці прагляд тэлевізара. Мы спадзяемся, што ў далейшым нашы дзеці змогуць самі выкарыстоўваць атрыманыя навыкі і ўменні для ўмацавання  свайго здароўя.

А.У. Нарута,

выхавальнік ДУА “Гудзевіцкі дзіцячы сад”


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио