Героі вайны… Іх засталося зусім нямнога. Таму мы павінны спяшацца ісці да іх, ветэранаў Вялікай Айчыннай. Ісці ў святы і ў будні, каб падзякаваць за іх подзвіг, каб падтрымаць, даць ім сілы для далейшага жыцця.
Вось напярэдадні свята Перамогі навучэнцы нашай установы прыехалі ў вёску Займішча павіншаваць ветэрана І.А. Дайкала і яго жонку з вялікім святам Перамогі. Віншаванні яны атрымалі ў гэты дзень і ад работнікаў Курылавіцкага сельскага Дома культуры. Гучалі ў хаце песні ваенных гадоў. Словам, сустрэча атрымалася цёплай і сардэчнай, не абышлося і без слёз. Бо яшчэ і сёння ныюць раны ў былога салдата той страшнай вайны...
Іван Аляксеевіч успамінаў і сваё перажытае, і сяброў-аднапалчан, якія юнымі злажылі свае галовы.Успаміны. Жыве памяць. Без гэтага нельга. Слухаем ветэрана і ўсведамляем: подзвіг народа не павінен забыцца.
Мы, маладыя, будзем заўсёды помніць, цаніць, ганарыцца такімі людзьмі, іх гераічным мінулым. Спадзяюся, што нашы навучэнцы будуць дастойна працягваць добрыя справы папярэдняга пакалення.
Л. АСТАПЧЭНЯ, сакратар пярвічнайарганізацыі БРСМ Курылавіцкага дз/с-СШ
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад