У Мастоўскім дзяржаўным музеі “Лес і чалавек” пачала працаваць выстава “Скарбы Мастоўшчыны”. З гісторыяй горада на ёй вас пазнаёмяць цікавыя фотаздымкі розных гадоў.Як расказала дырэктар музея Г.М. Стрэльчань, экспа-зіцыя будзе карыснай для ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй сваёй маленькай радзімы. Самыя старыя здымкі датуюцца 1925-1926 гадамі, на іх – будаўніцтва фанернага завода братамі Канапацкімі. Прыцягваюць увагу выявы пантоннага моста і парома на Нёмане, чыгуначнага вакзала ў пачатку ХХ стагоддзя.
Таксама на выставе можна пабачыць, як выглядаў наш горад ў 70-я-80-я гады і якім ён быў 2-3 гады назад. Наведаць выставу “Скарбы Мастоўшчыны” можна бу-дзе яшчэ да 30 красавіка.
А. КАНДРАТОВІЧ
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад