Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноСпорт и ТуризмСпортивная жизнь Мостовщины

Гісторыя нашага хакея

Гісторыя   нашага хакея19 января 2018 — 13:43

 

Многія, напэўна, чулі пра дасягненні Азёркаўскай сярэдняй школы ў спорце, а больш дакладней - у хакеі. Менавіта дзякуючы гэтаму спорту аграгарадок Вялікія Азёркі стаў вядомы ва ўсёй рэспубліцы.


У хакей тут гулялі заўсёды. Аднак выказаць здагадку, што менавіта ён праславіць Вялікія Азёркі, ніхто ўсё ж такі на той час не мог. Гісторыя пачынае свой адлік каля 22-ух гадоў таму назад, калі інжынер мясцовай гаспадаркі Іван Пась вырашыў арганізаваць з вучняў Азёркаўскай школы сапраўдную каманду, сабраць сапраўдных спартсменаў. Менавіта ён стаў трэнерам, а таксама ідэйным лідарам. Каток залілі паблізу воданапорнай вежы, змайстравалі каробку, праводзілі трэніроўкі.Праблема заключалася толькі ў тым, як набыць для ўсіх канькі, не кажучы ўжо пра сапраўдную форму. Дапамог Мастоўскі райвыканкам. Хлопцы рызыкнулі прыняць удзел у абласных спаборніцтвах па хакеі «Залатая шайба» на прызы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р.Лукашэнкі і далі фору нават гарадскім хлапчукам, у якіх магчымасцей для заняткаў хакеем, вядома ж, болей.


У 2002 годзе малодшая група заняла першае месца ў вобласці і прыняла ўдзел у рэспубліканскіх спаборніцтвах, дзе была прызнана лепшай вясковай камандай Рэспублікі Беларусь. Хтосьці можа думаў, што гэта проста фартуна ўсміхнулася ім ці проста пашанцавала, бо амаль неверагодна, каб вясковая каманда атрымала перамогу над спартыўнымі школамі. Але, не. І гэта змаглі даказаць ў 2003, 2004 гадах маленькія спартсмены, якія зноў займалі першае, другое месцы ў вобласці і траплялі на рэспубліканскія спаборніцтвы “Залатая шайба”, дзе таксама заваёўвалі прызавыя месцы.


Няпроста сфарміраваць узроставую каманду, калі ў мясцовай школе вучыцца ўсяго 130 чалавек, а на сёння яшчэ менш. Нават капітанам новай каманды прыйшлося прызначыць ... дзяўчынку. Перш чым Спорткамітэт зрабіў выключэнне для іх капітана, Галі Шкруць прыйшлося даказаць, што ў хакей у Вялікіх Азёрках умеюць гуляць не толькі сапраўдныя мужчыны, але і сапраўдныя дзяўчыны. У 2006 годзе на хакейны турнір у Дзятлаве была запрошана каманда з Азёрак, дзе заняла 3-е месца. 2007 год парадаваў цэлым букетам перамог: у абласной і рэспубліканскай спартакіядах па хакеі “Каласок” сярод сельскіх школьнікаў – 2 месцы, у абласных спаборніцтвах па хакеі “Залатая шайба” – 1-е месца, у рэспубліканскіх – 3-е месца. Цікавая і няпростая гісторыя хакея ў Вялікіх Азёрках.


Зараз таксама ў школе праводзяцца трэніроўкі па валейболе, шашках і другіх відах спорту, каб дзеці маглі развівацца па ўсіх накірунках.


І сёння,калі трапляеш на тэрыторыю школы, бачыш, як А. А. Русак займаецца падрыхтоўкай катка для вучняў. Глядзіш, і сэрца радуецца, бо хакей – гэта сіла, здароўе і шматлікія магчымасці.


В. ПАЛОЙКА


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио