Цягам дня ў Мірскім замку будуць праходзіць імпрэзы і мерапрыемствы свята “Кніжныя сустрэчы ў Мірскім замку”. Ладзіцца яно другі год, сёлета прысвечана 20-годдзю ўключэння цытадэлі ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЭСКА. Як і летась, у цэнтры ўвагі – гістарычная кніга.
Што да імпрэз і праграмы, асаблівасць гэтага года ў тым, што пройдуць сустрэчы без маштабнай выставы-продажу беларускай кнігі. Такія змены прадыктаваны эпідэміялагічнай сітуацыяй.
Падчас свята адкрыецца шэраг выстаў, якія будуць працаваць у замку пэўны час. Гэта выстава “Памяці мястэчка” мастака Юрыя Крупянкова, “500 год. Мастацтва, кніга, мастацтва кнігі”, “Рэтраспектыва беларускага экслібрыса”, “Дзіцячая кніжная ілюстрацыя Беларусі і Эстоніі”. Таксама можна будзе паглядзець выставу кніг і паштовак Уладзіміра Ліхадзедава і прысвечаных Мірскаму замку.
20-годдзю ўключэння замка ў спіс ЮНЭСКА будзе прысвечаны круглы стол, што пройдзе ў другой палове дня. Размова пойдзе пра развіццё і станаўленне музейнага комплексу, у тым ліку ў кантэксце развіцця рэгіёну і станаўлення незалежнай Беларусі. Актуальная тэма, якая будзе абмеркавана, – “Мірскі замак у кантэксце еўрапейскага іміджу Беларусі”.
Таксама падчас круглага стала будуць прадстаўлены значныя кнігавыдавецкія праекты. Гэта даследаванне і факсімільнае выданне помніка беларускага пісьменства Жухавіцкага Евангелля XVI стагоддзя і музейная кніжная серыя “Genus Albaruthenicum”.
Оперативные и актуальные новости Гродно и области в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад