Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноГод исторической памятиГод исторической памятиНовости МостовщиныНовости Мостовщины

Гістарычная даведка: 1939 год – час вызвалення і надзей

Гістарычная даведка: 1939 год – час вызвалення і надзей14 сентября 2022 — 08:26

У сакавіку 1921 года ў Рызе праходзілі перамовы Польшчы і Расіі аб выніках вайны і будучых граніцах, у тым ліку і Беларусі. Дэлегацыя Беларусі не была запрошана. 18 сакавіка была падпісана дамова, згодна з якой тэрыторыя Беларусі аказалася раздзеленай на дзве часткі. Землі Брэстчыны, Гродзеншчыны і Піншчыны (113 тысяч квадратных кіламетраў) адышлі да Польшчы.

Больш за 19 гадоў Заходняя Беларусь знаходзілася пад жорсткім акупацыйным рэжымам, праводзілася палітыка нацыянальнага заняволення і рабавання народных багаццяў.

Мастоўшчына ў складзе Польшчы

На землях Заходняй Беларусі пры польскай уладзе быў уведзены новы тэрытарыяльна-адміністрацыйны падзел. Тэрыторыя сучаснай Мастоўшчыны знаходзілася ў складзе Гродзенскага і Ваўкавыскага паветаў Беластоцкага ваяводства і Слонімскага павета Навагрудскага ваяводства.

Палітыка кіруючых колаў Польшчы ў адносінах да “ўсходніх крэсаў” была накіравана на затрымку іх эканамічнага развіцця і культуры. Яны разглядваліся як крыніца таннай сыравіны і рабочай сілы. Не была выключэннем і Мастоўшчына, галоўнае багацце якой – лясы. Іх палякі высякалі, адпраўлялі па рэках у цэнтральныя раёны Польшчы.

Абсалютная большасць насельніцтва пражывала ў сельскай мясцовасці і займалася сельскай гаспадаркай. Вялікім цяжарам клаліся на сялян падаткі: акрамя зямельнага яны плацілі камунальны падатак, за хатнюю жывёлу, за пабудовы, дарожны падатак, страхавыя плацяжы і так далей.

Адзін з першых прэм’ер-міністраў Польшчы Вітас заявіў: “Наша спрэчка аб усходніх землях выклікала 15 войнаў і 3 паўстанні, яна яшчэ не вырашана і вырашыць яе можна толькі па двух напрамках – каланізацыяй усходніх зямель польскімі элементамі і асіміляваннем”.

Пры перапісе насельніцтва ў верасні 1921 года пераважная большасць беларусаў была запісана як палякі. На паланізацыю краю была накіравана і палітыка ў галіне адукацыі. У адчыненых польскіх школах з першых дзён навучання  дзецям даводзілі, што яны з’яўляюцца палякамі.

Час вызвалення і надзей

1 верасня 1939 года фашысцкая Германія напала на Польшчу. Улічваючы абстаноўку, якая хутка мянялася, і нарастаючую пагрозу выхаду нямецкіх войск да савецка-польскай граніцы, а таксама выкарыстоўваючы магчымасці дагавору ад 23 жніўня 1939 года, Савецкі ўрад прыняў рашэнне ўзяць пад абарону насельніцтва Заходняй Беларусі. 17 верасня 1939 года Чырвоная Армія пачала вызваленчы паход.

Жыхары Мастоўшчыны, па звестках кнігі “Памяць”, сустракалі савецкіх воінаў кветкамі, хлебам-соллю, лозунгамі. Людзі, сустракаючыся з салдатамі, абдымаліся, цалаваліся і плакалі ад радасці. На Мастоўшчыну Чырвоная Армія рухалася з усходу па некалькіх напрамках – з Дзятлава, Слоніма і Ваўкавыска.

У буйных населеных пунктах раёна мясцовыя актывісты загадзя фарміравалі ўзброеныя атрады, бралі ў свае рукі ініцыятыву падтрымання належнага парадку да прыходу Чырвонай Арміі. Так, у Лунна з мясцовай моладзі быў сфарміраваны атрад, які захапіў мост праз Нёман і ўтрымліваў яго да прыходу савецкіх войскаў. Узброеныя сяляне вёсак Курылавічы, Дубна, Пескі актыўна абяззброілі польскіх жандараў, паліцэйскіх і захапілі будынкі гмінаў. У фабрычным пасёлку Масты быў створаны камітэт па ўстанаўленні савецкай улады.

Сацыяльна-эканамічныя пераўтварэнні

Мастоўскі раён быў створаны на базе Мастоўскай воласці Гродзенскага павета, частак Пескаўскай і Крамяніцкай валасцей Ваўкавыскага павета, Курылавіцкай і часткі Дзярэчынскай воласці Слонімскага павета. 27 снежня 1940 года адбылася першая сесія Мастоўскага раённага Савета дэпутатаў працоўных.

З першых дзён вызвалення ў верасні 1939 года прымаліся меры па наладжванні гаспадарчага жыцця, па ўводзе ў строй прамысловых прадпрыемстваў, буйнейшымі з якіх заставаліся фанерны і лесапільны заводы ў Мастах, крухмальны завод у Рагозніцы. Адкрываліся сталовыя, чайныя, хлебапякарні. Наладжвалася забеспячэнне гандлёвых устаноў таварамі, працавала 25 магазінаў. Адчувальныя зрухі адбыліся і ў сельскай гаспадарцы. У 1939 годзе ў раёне было пасеяна 15 тысяч гектараў збожжавых.

У Мастах была адкрыта раённая бальніца. На пачатак 1940 года на Мастоўшчыне налічвалася 43 школы. Разгортвалася культурна-асветніцкая работа: адкрываліся хаты-чытальні, пачалі працаваць раённая бібліятэка і Дом сацыялістычнай культуры.

Пасля ўз’яднання з БССР на Мастоўшчыне, як і ва ўсіх заходнебеларускіх раёнах, адбыліся значныя змены ў сацыяльна-эканамічным і культурным развіцці.

Па матэрыялах кнігі “Памяць. Мастоўскі раён”

Оперативные и актуальные новости в нашем Telegram-канале

Подписывайтесь по ссылке


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио