Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноСоциумОбщественная жизньНаука и образованиеНаука и образованиеНовости МостовщиныНовости МостовщиныНовости МостовщиныНаш крайНовости МостовщиныЧто? Где? Когда?Природа и экологияПриродаПрирода и экологияЭкология

Голас нашай зямлі

Голас нашай зямлі26 апреля 2023 — 14:26

Штогод актыўны ўдзел у акцыі “Тыдзень лесу" прымае школьнае лясніцтва   “Лясны дазор” ДУА “Пескаўская сярэдняя школа Мастоўскага раёна”.

Дапамагае ў гэтым навучэнцам кіраўніцтва Пескаўскага лясніцтва.

Работнікі лясніцтва падрабязна правялі інструктаж па пасадцы лесу. А затым надзялілі нас саджанцамі, якія вырашчаны ў гадавальніках. На расчышчанай ад старога лесу плошчы ў 0,40 га мы прыступілі да пасадкі лесу.

Кожны саджанец патрабуе беражлівых адносін да сябе. Таму працавалі ўсе засяроджана, акуратна і з вялікім энтузіязмам, з упэўненасцю, што саджанцы прыжывуцца і дапамогуць захаваць нашу планету. Рабяты высаджваюць свае дрэвы ў Год міру і стварэння.  Юныя лесаводы пасадзілі 2200 саджанцаў сасны звычайнай і елкі  еўрапейскай.

– Саджаць дрэвы – гэта цудоўна. Бо з гэтых саджанцаў вырастуць вялікія елкі, хвоі, якія прастаяць некалькі дзясяткаў гадоў, ачышчаючы паветра, паляпшаючы экалогію. Праз гады, калі мы вернемся сюды, яны стануць вялікімі, і мы, гледзячы на іх стройныя ствалы, будзем успамінаць, як прымалі ўдзел у пасадцы гэтых дрэў. Пабачыце, якая тут будзе прыгажосць, – дзеліцца ўражаннямі вучаніца 9 класа Варвара Шнайдар.

– Нам выпала ганаровая і важная праца. Выдатныя лясы дасталіся нам ад папярэдніх пакаленняў. Мы павінны шанаваць іх спадчыну, спрыяць развіццю   лясной гаспадаркі і паклапаціцца пра будучыню, – гаворыць Ганна Пецурына, вучаніца 10 класа.

Навучэнка 11 класа Ангеліна Чарніцкая расказвае:

– Мы не першы год удзельнічаем у пасадцы лесу і разумеем, што гэта, вядома, нялёгкая праца. Трэба разбірацца ў многіх працэсах і нюансах. Але вы сабе ўявіце, якая ж гэта радасць – убачыць,  як з маленькага саджанца вырастае вялікае і моцнае дрэва!

 Зялёная фабрыка, лёгкія планеты, зялёны шчыт – як толькі не называюць лес... У гэтых кароткіх, дакладных выразах гучыць перакананне: лес – гэта выдатна! Лес – гэта голас нашай зямлі. Трэба толькі ўмець слухаць шум зялёных вяршыняў.

Наталля ЯКУБЕЦ,

класны кіраўнік 9 класа Пескаўскай сярэдняй школы 


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио