28 кастрычніка 2015 года ў горадзе Гродна прайшоў абласны конкурс (канферэнцыя) даследчых работ па вучэбных прадметах навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі “Крыштальная Альфа”. Надзея Марчык, навучэнка 11 класа Лунненскай сярэдняй школы, стала прызёрам канферэнцыі ў секцыі “Беларуская літаратура”.
Надзея прадставіла работу «Матыў загубленага, адабранага дзяцінства ў творах беларускіх пісьменнікаў пра Чарнобыльскую трагедыю”. Тэма даследавання была, ёсць і будзе актуальнай. Асабліва ў свеце сённяшніх падзей, калі надзвычай актуальна гучаць маральныя і экалагічныя праблемы. Чарнобыль і дзеці – тэма надзвычай балючая, надзвычай драматычная, бо ў ёй сыходзяцца дзве палярныя сілы – Жыццё і Смерць.
Аналізучы творы беларускіх пісьменнікаў, якія звярталіся да мастацкага асэнсавання чарнобыльскай тэмы, Надзея прыйшла да высновы, што найбольш трагічна матыў загубленага, адабранага дзяцінства гучыць у паэмах “Одзіум” Я.Сіпакова, “Чорная быль” С.Законнікава, “Няходжанае поле” М. Мятліцкага. Надзея прааналізавала творы, вызначыла адметнае і агульнае ў творчасці згаданых пісьменнікаў. Вучаніца адзначае, што праца над работай была доўгай і карпатлівай, а поспеху яна абавязана свайму кіраўніку – настаўніцы беларускай мовы і літаратуры Ларысе Уладзіміраўне Эйсмант. Дыплом 2 ступені – годная ўзнагарода за добрасумленную працу.
І.СІЛЬВАНОВІЧ, намеснік дырэктара ДУА “Лунненская сярэдняя школа”
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад