Пад такой назвай ладзіцца ў музеі “Лес і чалавек” выстава, прысвечаная 70-годдзю Вялікай Перамогі. Яна будзе дзейнічаць да пятнаццатага мая. А дзевятага мая з 10.00 да 11.00 гадзін раніцы выставу можна наведаць бясплатна.
Да ўвагі наведвальнікаў з уласных фондаў музея прапанаваны экспанаты, якія расказваюць аб ваенным часе, аб гераічнай барацьбе мастаўчан супраць гітлераўскіх захопнікаў: сярод іх арыгіналы плакатаў, лістовак і газет часоў Вялікай Айчыннай, рэпрадукцыі вядомых карцін А. Савіцкага “Лічбы на сэрцы”, партрэты Герояў Савецкага Саюза, якія атрымалі гэтае высокае званне, вызваляючы наш раён ад фашысцкай навалы.
-- Малодшаму пакаленню мастаўчан цікава будзе пазнаёміцца з партызанскім побытам, паглядзець, як жылі і змагаліся народныя мсціўцы. Прыходзьце ў музей, каб не забываць гераічнае мінулае свайго краю, -- сардэчна запрашае наведаць выстаўку “Гэту дату мы ў сэрцы нясем” дырэктар музея Марына Сяргееўна Жвірбля.
А яшчэ напярэдадні свята Перамогі яе наведала каля сотні чалавек. А. БЫЛІНСКАЯ
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад