Сёлета вясна прыпазнілася, па гэтай жа прычыне частаваць нас смачным і карысным сокам бярозы таксама сталі на месяц пазней звычайнага. Па прагнозах спецыялістаў, у тых, хто мяркуе нарыхтаваць бярозавы сок для сваіх патрэб, часу для гэтага будзе менш. Як паведаміла памочнік ляснічага Мастоўскага лясніцтва Святлана Чаславаўна Тамашэвіч, актыўная нарыхтоўка соку ў лясніцтве пачалася толькі 15 красавіка.
У гэтым сезоне лясніцтва нарыхтоўвае бярозавы сок толькі для патрэб насельніцтва, літр цалебнага напітку зараз каштуе 1050 рублёў. Праўда, жадаючым, каб набыць бярозавы сок, неабходна звярнуцца ў лясніцтва , а затым самастойна паехаць за ім на спецыяльна вызначаную дзялянку.
Самавольная нарыхтоўка бярозавага соку ў нявызначаных для гэтага месцах, якая наносіць шкоду дрэвам, караецца немалымі штрафнымі санкцыямі.
А. БЫЛІНСКАЯ
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад