Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноЛюди нашей МостовщиныЛюди нашей Мостовщины

Гаспадыня лічбаў і ... фіялак

Гаспадыня лічбаў і ... фіялак16 апреля 2012 — 10:00

Заходзіш у кабінет начальніка аддзела статыстыкі Мастоўскага раёна Яўгеніі Аляксандраўны Плотнікавай і застываеш у здзіўленні, трапляючы ў зялёнае царства кактусаў, фікусаў, драцэн, лілій, пальмаў, амандраў, адыянтумаў… Пяшчотныя філіялкі на падаконніках нагадваюць фестывальную карусель: блакітныя, сінія, фіялетавыя, белыя, ружовыя і ярка-малінавыя... Яны, як на парадзе нявесты. І адразу ж хочацца выказаць словы захаплення гаспадыні гэтага  цудоўнага кветкавага царства. Яўгенія Аляксандраўна лічыць, што кветкі -- добрыя памочнікі ў рабоце і творчасці.  Як інжынер-эканаміст, яна ўмела аперыруе лічбамі, як начальнік -- спраўна кіруе работай калектыву. За паспяховую работу неаднаразова адзначалася Ганаровымі граматамі. З рук Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкі Яўгенія Аляксандраўна  Плотнікава  атрымала  медаль “За працоўныя заслугі”.

   І  эканоміка, і статыстыка, і пасада кіраўніка арганічна спалучаюцца ў  асобе Яўгеніі Аляксандраўны. Але яна і на начальніцкай пасадзе застаецца  разважлівай і разумнай гаспадыняй, па-жаночаму мудрай. 

  Любая жанчына ў душы яшчэ і рамантык. А калі  ў рабочым кабінеце побач  знаходзяцца любімыя фіялкі, то яны гаспадыню  натхняюць на  творчасць. Яўгенія Аляксандраўна на нейкі момант адкладвае  ўбок статыстычныя справаздачы і спрабуе сябе ў музыцы, паэзіі. Да розных свят і юбілеяў калег яна ўласнаручна піша  вершаваныя віншаванні, ёю напісана нават паэма, прысвечаная статыстыцы.

 Самыя шчырыя паэтычныя радкі пішуцца, вядома ж, не ў кабінеце, а  ў хвіліны, калі душа нечым узрушана, спявае ці, наадварот, плача ад болю і роспачы.  Оградите от бед,  Помолитесь мне вслед.  Я уйду—Вы свечу  не гасите.  Обнажите душу и сдержите слезу,  Мне стихи о любви напишите....Чытаеш яе вершы пра каханне, пра лёс жаночы, і сэрца перапаўняецца ўсплёскам пачуццяў.

 Шчасцем поўняцца вочы Яўгеніі Аляксандраўны, калі гаворка заходзіць пра дачушку Вольгу, якая пераняла ад маці любоў да кветак, да прыгожага. Маці і дачка дапаўняюць адна другую. Вольга скончыла каледж мастацтваў. А зараз яна студэнтка трэцяга курса Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў факультэта традыцыйнай культуры і сучаснага мастацтва. Яна займаецца харэаграфіяй. Любоў да народнага танца прывяла дзяўчыну ў народны ансамбль танца  “Вясёлка” Палаца культуры прафсаюзаў у Мінску.  Вось так маці і дачка Плотнікавы робяць  жыццё прыгажэйшым, творчым і ўзнёслым.                                               

Т. КУЛЬ, жыхарка г. Масты


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио