Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноМестное управление и самоуправлениеСоциумБелорусский союз женщин - 30 лет вместеСоциумПрофсоюзная жизньГод исторической памятиКультураБлоги наших журналистовНаталья Шевчик

Гарадскі арт-пікнік, студыя ранняга развіцця і бібліякараван. Чым работнікі культуры будуць здзіўляць мастаўчан у бягучым годзе?

Гарадскі арт-пікнік, студыя ранняга развіцця і бібліякараван. Чым работнікі культуры будуць здзіўляць мастаўчан у бягучым годзе?28 февраля 2019 — 11:08

Зараз мала проста правесці канцэрт. У відовішчнае і масавае мерапрыемства патрэбна закласці крэатыўную ідэю, цікава і па-сучаснаму яе прэзентаваць, зацікавіць навінкамі і неардынарным падыходам. Толькі тады канцэртныя залы запоўняцца гледачамі, свята будзе на слыху ў мясцовых жыхароў і гасцей, а ленты навін сродкаў масавай інфармацыі – аператыўна абнаўляцца яркімі фотаздымкамі. І работнікам культуры Мастоўшчыны гэта пад сілу.

Прынамсі, такі вынік быў зроблены на пашыранай нарадзе Савета сектара культуры Мастоўскага райвыканкама. Яна прайшла пры ўдзеле намесніка старшыні райвыканкама М. Давыдзік, старшыні Дубненскага сельвыканкама А. Ліса, кіраўніка справамі Гудзевіцкага сельвыканкама С. Хомка, старшыні раённага савета ветэранаў І. Сераброўскай.

З тым, якіх вынікаў дасягнулі ўстановы культуры раёна ў 2018 годзе і над вырашэннем якіх планаў яны будуць працаваць сёлета, прысутных пазнаёміла загадчык сектара культуры А. Палуйчык.

–  Адзін з галоўных паказчыкаў – план пазабюджэтных даходаў – за 2018 год выкананы на 102,4 працэнты і склаў 245,7 тысячы рублёў. Найбольш  высокі працэнт выканання платных паслуг забяспечылі Мастоўскі раённы цэнтр культуры, а таксама Гудзевіцкі, Курылавіцкі і Лунненскі цэнтры вольнага часу і культуры, - прывяла прыклады Анастасія Валер’еўна.

Папоўніўся і спіс платных паслуг: у раённай бібліятэцы запатрабаваны аквагрым, у дзіцячай школе мастацтваў з мінулага года працуе студыя ранняга развіцця “Baby Art” для дашкольнікаў, сувенірную прадукцыю з сімволікай горада і раёна можна набыць у музеі “Лес і чалавек”, дзе працуе сувенірная лаўка.

Летась актыўна ўмацоўвалася матэрыяльна-тэхнічная база ўстаноў культуры, у тым ліку і за лік спонсарскай дапамогі, у шэрагу былі праведзены рамонтныя работы.

Канцэрты, конкурсы, фестывалі, майстар-класы, прэзентацыі, літаратурныя сустрэчы, выставы і вечары адпачынку – усяго клубнымі ўстановамі, бібліятэкамі і музеямі летась было праведзена амаль 5 тысяч мерапрыемстваў, у тым ліку і тых, што былі прымеркаваны да Года малой радзімы. Яркімі падзеямі культурнага жыцця Мастоўшчыны сталі святы горада Масты і ракі Нёман. Дарэчы, сёлета гэтае брэндавае мерапрыемства перарасце ў гарадскі арт-пікнік “На хвалях Нёмана”.

– Брэндавыя мерапрыемствы, што праводзяцца ў нашых аграгарадках, павінны па-новаму прэзентаваць сябе з улікам каларыту мясцовасці, больш шырока знаёміць з бытам, традыцыямі і таленавітымі аднавяскоўцамі, –паставіла новыя задачы Анастасія Валер’еўна і прапанавала ў канцы 2019 года падвесці вынікі работы на лепшую арганізацыю і правядзенне брэндавага мерапрыемства.

Падтрымалі работнікі культуры і прапанову правесці агляд-конкурс сярод устаноў культуры на лепшую арганізацыю работы са сталымі людзьмі.

Сваімі творчымі напрацоўкамі ў гэтым і іншых накірунках дзейнасці з калегамі падзяліліся бібліятэкар Стралецкай бібліятэкі Н. Марчык,  кіраўнікі школы мастацтваў і музея “Лес і чалавек” А. Маскевіч і Н. Пуцілоўская, загадчыца Гудзевіцкага цэнтра вольнага часу і культуры А. Чэрнік, дырэктар цэнтра рамёстваў Ж. Новік.

На плённую работу нацэліла работнікаў культуры намеснік старшыні райвыканкама М. Давыдзік.

– Час патрабуе ад усіх нас працаваць па-новаму, – падкрэсліла Марына Осіпаўна. – Упэўнена, што вашага творчага патэнцыялу, набытага вопыту, ініцыятыўнасці і крэатыўнасці  хопіць, каб вырашыць гэтую задачу.

А завяршылася нарада прыемнай цырымоніяй узнагароджвання лепшых работнікаў сферы культуры раёна.

Н. ШЭЎЧЫК

Фота аўтара 


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио