Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноПолитикаVI Всебелорусское народное собраниеГод народного единстваГод народного единстваСельская жизньСельская жизньСоциумОбщественная жизньСоциумБелорусский союз женщин - 30 лет вместеБлоги наших журналистовСтанислав Зверович

Ганна МАРКО, намеснік дырэктара філіяла “Дубна” ААТ “Агракамбінат “Скідзельскі” па ідэалагічнай рабоце і сацыяльных пытаннях: “Нас хвалююць праблемы надзённага жыцця”

Ганна МАРКО, намеснік дырэктара філіяла “Дубна”  ААТ “Агракамбінат “Скідзельскі” па ідэалагічнай рабоце і сацыяльных пытаннях: “Нас хвалююць праблемы надзённага жыцця”08 февраля 2021 — 08:36

– У Рэспубліцы Беларусь з 29 снежня па 6 лютага ішла падрыхтоўка да правядзення VI Усебеларускага народнага сходу. Яна  вялася  і ў нашай гаспадарцы. На  сходзе мы падтрымалі  кандыдатуру Генрыха Валяр’янавіча Мысліўца, які будзе прымаць удзел у гэтым форуме.

         Генрых Валяр’янавіч – кіраўнік фермерскай гаспадаркі “Гарызонт”.  Яна  мяжуе з нашым філіялам. Многія працаўнікі добра знаёмы з ім і яго працоўнай дзейнасцю. Гэта адказны і добрасумленны чалавек, мудры кіраўнік, дэпутат раённага і абласнога  Саветаў дэпутатаў. 

         Сёння нас хвалююць праблемы надзённага жыцця сельгаспрадпрыемства. Гэта, перш за ўсё, як атрымаць высокі ўраджай сельскагаспадарчых культур, дабіцца запланаваных надояў малака, каб жыццё працаўнікоў было больш багатым і шчаслівым.

         У філіяле ганарацца такімі працаўнікамі, як Іван Макавец –  загадчык МТФ “Сухінічы”, Тамара Пруская  – аператар машыннага даення фермы “Каўшова”, Міхаіл Добрук, Віктар Сырэль, Сяргей Вялічка – вадзіцелі, Аляксандр Муха, Віталь Рэкуць Сырэль механізатары і іншымі.

         На першы план вылучаецца праблема замацавання моладзі на сяле. Для гэтага патрэбна з малых гадоў прывіваць любоў да працы хлебароба, удасканальваць формы правядзення сямейнага вольнага часу. У гаспадарцы на сённяшні дзень працуюць 64 маладыя работнікі. Канструктыўны дыялог вядзецца і з моладдзю гаспадаркі. Ён заключаецца ў тым, каб жыць без грамадскіх хваляванняў, трывог, перажыванняў, працаваць на карысць дзяржавы.  

         Зусім нядаўна на сустрэчы з журналістамі Прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка  падкрэсліў, што дыялогавыя пляцоўкі, якія былі арганізаваны напярэдадні Усебеларускага народнага сходу, паказалі, што грамадзяне хочуць больш актыўна ўдзельнічаць у палітычным жыцці краіны, лічаць неабходным павысіць ролю парламента і ўзмацніць паўнамоцтвы мясцовых Саветаў дэпутатаў. Гэта датычыцца і нашага Дубненскага сельвыканкама.

 У бліжэйшы час трэба ўстанавіць станцыю абезжалезвання вады ў вёсцы Заполле, працягваць рэканструкцыю вулічнага асвятлення ў аграгарадку Дубна і іншых населеных пунктах, рэканструяваць дарогі ў вёсках Харціца, Чарлёна, Лаўна, Каўшова і Сухінічы. 

         Усіх нас хвалюе будучыня нашай Радзімы. У людзей розныя пункты гледжання, але канчатковая мэта адна – гэта адзіная, незалежная, квітнеючая Беларусь.

          Пажаданні працаўнікоў філіяла дэлегату Генрыху Валяр’янавічу Мысліўцу– гэта наданне канстытуцыйнага статусу Усенароднаму сходу, данесці нашыя  прапановы да прысутных. 

Падрыхтаваў да друку

 Станіслаў ЗВЯРОВІЧ

 

 


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио