Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноОфициально

“Галоўнае – прымаць карысныя рашэнні”. У Зэльве адбылася сустрэча са старшынёй Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валянцінам Семянякам

“Галоўнае – прымаць карысныя рашэнні”. У Зэльве адбылася сустрэча са старшынёй Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валянцінам Семянякам21 февраля 2020 — 20:45
Як арганізавана работа Парламента краіны? Якія пытанні часцей за ўсё падымаюць грамадзяне ў сваіх зваротах? На гэтыя і шэраг іншых пытанняў падчас сустрэчы з прадстаўнікамі сродкаў масавай інфармацыі рэгіёна адказаў старшыня Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валянцін Семяняка.
 
Звяртаючыся да журналістаў, Валянцін Семяняка адзначыў, што для яго як чалавека слова надзвычай важна выконваць свае абяцанні, асабліва тыя, што былі дадзены ў працэсе перадвыбарнай кампаніі.
 
IMG_9777.JPG
– Зэльвенскі край і Слонімшчына мне не чужыя. Я добра ведаю, якія пытанні хвалююць жыхароў гэтых раёнаў Гродзенскай вобласці. Таму я зараз намагаюся прымаць рашэнні, якія будуць на карысць мясцоваму насельніцтву, – сказаў ён. – Для таго, каб лепш зразумець праблемы раёна, безумоўна, трэба ехаць да людзей, сустракацца і размаўляць. Доўга і вычэрпна. А пасля сумесна з органамі мясцовай улады вырашаць узнятыя пытанні.
 
Па словах Валянціна Семянякі, сёння адным з галоўных накірункаў дзейнасці камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Палаты прадстаўнікоў з’яўляецца менавіта работа са зваротамі грамадзян. Таму ў размове з журналістамі ён распавёў, як будуецца гэтае ўзаемадзеянне.
 
– Хто, як не людзі, якія працуюць на месцах, павінен ведаць праблемныя моманты, што хвалююць іншых. Але толькі ведаць пра іх недастаткова. Патрэбна глубокая сумесная работа на ўсіх узроўнях. Наздвычай важна, каб агучаныя пытанні былі своечасова пастаўлены перад тымі, хто займаецца іх вырашэннем. Таму рэгулярнае правядзенне прыёмаў, размовы з жыхарамі ў час асабістых сустрэч для мяне вельмі важныя. Дарэчы, менавіта пра справядлівыя адносіны да людзей неаднойчы гаварыў Кіраўнік нашай краіны.
 
IMG_9781.JPG
 
Па словах старшыні Пастаяннай камісіі, сёння ўсе звароты грамадзян можна ўмоўна падзяліць на некалькі груп. Большая частка датычыцца пытанняў паляпшэння жыллёвых умоў, стану дарог.
 

– Хтосьці просіць унесці адпаведныя заканадаўчыя змены, – дадае Валянцін Семяняка. – Але гэта не так проста, як падаецца з боку. Удасканаленне законапраектаў – працэс бесперапынны і паступовы. Гэты пласт пытанняў прымаецца да ўвагі, я тлумачу, наколькі верагодна здзейсніць прапанаванае. Добра, калі частка хвалюючага вырашаецца на месцы, астатняе бярэцца пад асабісты кантроль і адразу адрасуецца адказным структурам.
 
Падчас размовы парламентарый звярнуў увагу і на тое, што жыхарам Зэльвенскага і Слонімскага раёнаў трэба актыўна выступаць з прапановамі.
 
– Добра ведаю, што ў двух раёнаў проста невычэрпны патэнцыял. Сёння, напрыклад, Слонімшчына можа дасягнуць значна большых поспехаў у сельскай гаспадарцы. А турыстычная сфера?! Сапраўднае поле для дзейнасці і рэалізацыі самых смелых ідэй!
 
Напрыканцы сустрэчы Валянцін Семяняка адзначыў, на што, на яго думку, трэба направіць увагу.
 

 Усе мы хочам жыць лепш, але каб гэта спраўдзілася, трэба адказна працаваць. У некаторай меры быць самаахвярным, мець пэўную ступень упартасці і настойлівасці. Бо толькі працуючы над сабой, над паляпшэннем нашай жыццядзейнасці, мы можам адбыцца як нацыя і дзяржава.

 


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио