У бібліятэках раёна працягваецца конкурс на лепшае пасяджэнне аматарскага дзіцячага аб’яднання «Привлекая, увлекать!»
Нядаўна юныя чытачы Зарудаўеўскай бібліятэкі, члены аматарскага аб’яднання “Буслік”, не толькі мясцовыя, але і тыя, хто прыехаў на летнія канікулы да бабулі і дзядулі з горада, сабраліся ў сельскай бібліятэцы на літаратурную гадзіну “Зямля Беларусі, табой мы сагрэты!”. Як расказала бібліятэкар Марыя Ула-дзіміраўна Рахунак, мэта гэтага мерапрыемства — зацікавіць юных чытачоў беларускай паэзіяй, а калі гаварыць больш канкрэтна, пейзажнай лірыкай.
З вялікім натхненнем, як сапраўдныя артысты, чыталі вершы Я.Коласа, Я. Купалы, П. Броўкі сёстры Таццяна і Ганна Рахунак, Вікторыя Шаўчэнка, Вікторыя Выдрыч, Марта Карпейчык і іншыя ўдзельнікі літаратурнай гадзіны. Для юных аматараў беларускай паэзіі стала прыемным адкрыццём, што і нашы мясцовыя паэты Людміла Кебіч, Тамара Мазур, Галіна Васілеўская таксама прыгожа ўмеюць апісаць краявіды Прынямоння і Мастоўшчыны.
Цудоўныя вершы і песні, што гучалі ў бібліятэцы, стварылі ў хлопчыкаў і дзяўчынак адпаведны лірычны настрой. Хочацца спадзявацца, што сустрэча з паэзіяй і добрай кнігай для іх будзе працягвацца і далей.
Цікавасць у рабят выклікала і віктарына “Ці ведаеш ты?”, дзе яны дэманстравалі свае дасведчанасць і веды па беларускай літаратуры, гісторыі і культуры роднага краю.
Я. ЦЕСЛЮКЕВІЧ
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад